Вы тут

Узаконіць нельга. Знесці!


Большасць пытанняў, з якімі прыйшлі на прыём да старшыні Мінаблвыканкама Сямёна Шапіры жыхары Мінскага раёна, тычыліся будаўніцтва жылля.

12-29

У прыватнасці прадстаўнікі жыллёва-будаўнічых вытворчых кааператываў «Бараўляны-2008» і «Дружны-2011» звярнуліся па фінансавую падтрымку. Кіраўнік цэнтральнага рэгіёна запэўніў заяўнікаў, што з цягам часу ўсе кааператывы, што ўзводзяцца на Міншчыне, будуць завершаны. Але пакуль такой магчымасці няма: вобласці выдаткавана амаль утрая менш сродкаў, чым неабходна для завяршэння будаўніцтва. Як патлумачыў старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Мінаблвыканкама Сяргей Трусаў, у Мінскай вобласці ў праграму фінансавання на гэты год уключаны 78 жыллёвых кааператываў, у пералік не ўвайшлі яшчэ 36 кааператываў. «У маі ўрад вяртаўся да разгляду гэтага пытання, але пакуль дадатковага фінансавання не прадугледжваецца», — растлумачыў спецыяліст.

Старшыня аблвыканкама нагадаў, што ў такіх пытаннях улады павінны сумленна інфармаваць людзей, а не даваць пустыя абяцанні. «Магчыма, гэтыя ЖБВК будуць уключаны ў праграму фінансавання на наступны год. Усё залежыць ад аб'ёмаў праграмы. Мы будзем думаць, як вырашыць пытанне, будзем прасіць урад аб фінансаванні», — канстатаваў Сямён Шапіра.

А вось са старшынёй кааператыва «Дружны-2007», якая папрасіла прымусіць будаўнікоў выправіць недаробкі, Сямён Шапіра пагадзіўся.

Яшчэ адзін заяўнік папрасіў пасадзейнічаць заасфальтаваць дарогу ад Ратамкі да садаводчага таварыства «Машынабудаўнік». Але Сямён Шапіра нагадаў, што работа са зваротамі грамадзян павінна будавацца на прынцыпе справядлівасці. У кожным раёне вызначана чарговасць будаўніцтва і ўладкавання дарог. Паводле гэтага графіка і ажыццяўляецца праца. «Вырашаць праблемы толькі тых людзей, што трапілі на прыём, няправільна. Для вывучэння стану дарог у кожным раёне створаны спецыяльныя камісіі, і я не маю права ўмешвацца ў іх дзейнасць», — адзначыў ён.

Практычна на кожны прыём старшыні аблвыканкама прыходзяць грамадзяне з просьбай не зносіць, а даць магчымасць узаконіць самавольна ўзведзеныя пабудовы. Не стаў выключэннем і гэты прыём. Але адказ кіраўніка сталічнай вобласці быў адназначны: «Усё, што пабудавана незаконна, трэба знесці. Інакш мы паказваем дрэнны прыклад людзям: спачатку можна пабудаваць, а потым займацца неабходнымі працэдурамі». Па словах Сямёна Шапіры, такія «самапалы» знойдзены ў лесапаркавай зоне паблізу Мінска. «Мы прыйшлі да высновы, што ўсё незаконна пабудаванае будзе знесена», — сказаў ён.

Не знайшла падтрымкі і жыхарка Мінскага раёна. Ёй выдзелілі ўчастак для ўзвядзення дома. Але яна хоча пабудаваць тут прыватны дзіцячы садок і просіць пасадзейнічаць у атрыманні крэдыту для гэтых мэт. Аднак паводле праграмы па падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу дапамога ёй не прадугледжана. «Тут мы не можам дапамагчы: Мінаблвыканкам — не крэдытная арганізацыя», — сказаў Сямён Шапіра.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.