Вы тут

Робаты выходзяць у свет


Наша цывілізацыя рухаецца наперад у сваім імкненні зрабіць жыццё чалавека лепшым, зручнейшым, у рэшце рэшт, лягчэйшым і больш камфортным для індывідуума. Калісьці даўно людзі толькі марылі, што ўсю працу за іх будуць рабіць робаты, а зараз старанна ажыццяўляюць. Механічныя прылады, абсалютна розныя па канструкцыі і прызначэнні, ужо даўно працуюць, і сферы іх выкарыстання ўсё шырыцца. А яны ўсё больш становяцца падобнымі да людзей. Чалавеку, здаецца, мала зносінаў з іншымі людзьмі. А можа, ён хоча стварыць кагосьці лепшага за сябе? Філасофскае пытанне для доўгіх абмеркаванняў. Але гэта ўсё пасля, а пакуль людзі канструююць і збіраюць сабе механічных слуг, памочнікаў, часам нават сяброў. Пазнаёмімся з некаторымі.

12-23

Наперад, да біяботаў

Калі большасць людзей думаюць пра нанабота, яны ўяўляюць маленькіх, цалкам механічных істот. Аднак за апошнія гады навукоўцы дамагліся значных поспехаў у зусім іншай сферы нанамашын, якія бяруць пачатак з некалькі іншых навукова-фантастычных традыцый: гэта кібаргі. Навукоўцы Універсітэта Ілінойса нядаўна апублікавалі артыкул, у якім апісалі свае поспехі па адаптацыі бактэрыяльных спор з нанатэхналагічнай мэтай. Споры bacіllus subtіlіs, звычайных бактэрый, што часта сустракаюцца ў жвачных жывёл і людзей, пакрылі малюсенькімі плямкамі графіту (графенавымі квантавымі кропкамі), каб стварыць электраправодную паверхню. Выкарыстоўваючы натуральнае імкненне бактэрый набракаць да вялікіх памераў, паглынаючы ваду ва ўмовах высокай вільготнасці, або памяншацца ў сухіх умовах, навукоўцы змаглі выкарыстаць споры як электроды-праваднікі-на-чыпе, якія могуць выяўляць умовы павышанай вільготнасці, счытваючы ўзроўні супраціўлення.

Стварэнне новага тыпу дэтэктара вільготнасці можа не здавацца асабліва рэвалюцыйнай падзеяй, аднак гэта доказ канцэпцыі таго, што ў сферы нанаробатаў можна ісці іншым шляхам. Гэтую тэхніку выкарыстоўваюць тысячагоддзі прыроднага прагрэсу, у працэсе якога з'явіліся паўаўтаномныя нанатэхналагічныя прылады. Нягледзячы на дасягненні з канца 1980-х гадоў у галіне сканіруючай тунэльнай мікраскапіі (якія дазваляюць навукоўцам праглядаць структуры на атамным узроўні) і мікраасэмбліі, на дадзены момант адной з самых вялікіх перашкод на шляху да нанаробатаў застаецца тое, што няма менавіта такіх машын, якія здольны вырабляць малюсенькія машыны. Надзейныя, кіраваныя і якія змогуць паўтараць маніпуляцыі кампанентамі на малекулярным узроўні па-ранейшаму застаюцца недасягальнымі для навукоўцаў. Біялагічныя ж аб'екты гэтыя пытанні вырашылі ў далёкай старажытнасці. Хімічныя працэсы, якія кіруюць жыццём, адтачылі здольнасць ствараць мільярды ідэальных копій.

Гэтая тэхніка прадэманстравала, што ў дадзеным выпадку навукоўцы змаглі пазбегнуць многіх складаных задач пабудовы нанапрылад з нуля, а замест гэтага засяродзіліся на дабаўленні магчымасцей ва ўжо даўно зразумелыя малекулы, якімі лёгка маніпуляваць.

12-26

Яны падмяняюць людзей

«Робаты-гуманоіды працягнуць замяняць людзей у небяспечных прафесіях і на цяжкай працы», — лічыць японскі даследчык у галіне робататэхнікі Хіросі Ісігура. У інтэрв'ю выданню ІBTіmes UK інжынер заявіў, што чалавекападобныя машыны неўзабаве стануць найлепшай альтэрнатывай людзям у шэрагу прафесій, у тым ліку звязаных з шоу-бізнесам. Бо робаты, як і людзі, могуць працаваць мадэлямі, здымацца ў кіно і спяваць песні.

— Робат можа быць кім заўгодна, напрыклад поп-зоркай. Робаты-андроіды прыгожыя, яны ніколі не стамляюцца і могуць выконваць хіты без перыпынку, — сказаў Ісігура, адзначыўшы, што нестарэючыя андроіды дапамогуць нам заўсёды заставацца маладымі.

Хіросі Ісігура прыцягнуў да сябе ўсеагульную ўвагу ў 2010 годзе пасля стварэння рабатызаванай копіі самога сябе, што здольна чытаць лекцыі ва Універсітэце Осакі. Яго лабараторыя выпускае робатаў-гуманоідаў, якія амаль не адрозніваюцца ад жывых людзей.

Чалавекападобныя робаты Ісігуры маюць настолькі рэалістычную знешнасць, што іх можна прыняць за чалавека. Аднак інжынерам яшчэ трэба будзе зрабіць нямала працы, перш чым машына навучыцца думаць, як чалавек. Ва Універсітэце Осакі зараз працуюць над тым, каб надзяліць машыну эмоцыямі праз механізм намераў і жаданняў. Ісігура лічыць, што лепшае разуменне гэтых двух псіхічных станаў дапаможа яму стварыць спагадлівага робата.

— Штучны інтэлект развіваецца хуткімі тэмпамі. Мы можам навучыць робатаў рэагаваць на эмоцыі навакольных, — распавёў Ісігура.

Зрэшты, эмацыйныя машыны ўжо існуюць. Адна з такіх была прадстаўлена на выставе AsіaWorld Expo ў Ганконгу.

12-25

Памочнік па пакупках і афіцыянтка

У адным з японскіх універмагаў прадставілі жанчыну-робата, аблічча якой максімальна набліжана да чалавечага. Андроід носіць імя Айко Ціхіра і апрануты ў традыцыйнае японскае кімано. Робат нават атрымаў сваю першую працу: Айко адпраўлена ў кавярню, дзе павінна будзе вітаць гасцей і прыцягваць ва ўстанову новых наведвальнікаў.

Упершыню ўнікальная машына паўстала перад публікай у якасці шопінг-памочніка. Новая распрацоўка кампаніі Toshіba прыемным голасам вітае гасцей гандлёвага цэнтра «Міцукосі» ў Токіа і распавядае наведвальнікам, дзе можна знайсці той ці іншы тавар. Інавацыя сапраўды вельмі нагадвае жывога чалавека. У робата натуральныя на выгляд валасы, светлая скура з сілікону, рухомы твар з вачыма, якія моргаюць, вуснамі і ротам, што варушацца і адкрываюцца падчас размовы. Андроід мякка жэстыкулюе, паварочвае і нахіляе галаву. Стваральнікі адзначаюць, што з Айко прыемна кантактаваць. «Гэта робат са здольнасцю да камунікацыі», — кажа супрацоўнік аддзела распрацовак і развіцця Toshіba Тайхэ Ямагуці. На працу над Айко ў кампаніі пайшло дзесяць месяцаў. Аднак спецыялісты вырашылі не спыняцца на дасягнутым і ўзяліся за распрацоўку іншых машын.

12-22

Трохі глупства

Усё ў той жа высокатэхналагічнай Японіі адзін вытворца агароднінных сокаў выпусціў робата, што корміць наўпрост на хаду. Машына разлічана на людзей, якія любяць есці і не спыняцца. Робат мацуецца на спіну карыстальніка, як звычайны заплечнік, і важыць 8 кілаграмаў. Па назве — Tomatan — і вонкавым выглядзе робата можна зразумець, што ён корміць свайго ўладальніка памідорамі, якія вывальваюцца з жалезнага рота. Паводле паведамленняў кампаніі Kagome, найбуйнейшага ў Японіі пастаўшчыка таматнага соку і кетчупу, Tomatan патрэбен удзельнікам такійскага марафону. «У памідорах змяшчаецца шмат пажыўных рэчываў, якія змагаюцца са стомленасцю», — кажа Шыгеноры Сузукі з Kagome. Tomatan з'яўляецца сумеснай працай Kagome і японскай арт-студыі Maywa Denkі, добра вядомай сваімі незвычайнымі музычнымі інструментамі і іншымі прыладамі. Сузукі прадставіў Kagome на жартоўным забегу ў рамках Tokyo Marathon у пачатку 2015 года. Прадстаўнік кампаніі апрануў на сябе «таматнага» робата і прабег з ім на плячах. У інтэрнэце, зрэшты, ідэю стварэння гэтага робата называюць трызненнем. Але гэта Японія, там яшчэ і не такое бывае.

Падрыхтаваў Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.