Вы тут

3,5 млрд долараў за адзін дзень


Менавіта на такую суму Беларусь і Кітай падпісалі 10 мая пагадненні і мемарандумы. Пра гэта на сустрэчы са Старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.

«Толькі за адзін дзень падпісаны мемарандумы і пагадненні па крэдытна-інвестыцыйным супрацоўніцтве на агульную суму ў 3,5 млрд долараў», — сказаў кіраўнік урада. Ён падзякаваў за крэдытныя рэсурсы, якія гатовы прадаставіць кітайскі бок. Прэм'ер-міністр удакладніў, што аб'ём крэдытаў дасягае 7 млрд долараў, у тым ліку 3 млрд складуць ільготныя сродкі.

Акрамя таго, як паведамляе БЕЛТА, Андрэй Кабякоў выказаў асаблівую падзяку кітайскаму лідару за рашэнне аб выдзяленні Беларусі тэхніка-эканамічнай дапамогі ў памеры 800 млн юаняў на рэалізацыю сацыяльных праектаў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.