Вы тут

Народная дыпламатыя як рухавік эканомікі


Беларуска-кітайскі міжрэгіянальны бізнес-форум, арганізаваны Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь, Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Міністэрствам камерцыі КНР, выразна акрэсліў новы этап у развіцці беларуска-кітайскіх адносінаў.

12-38

Усебаковае стратэгічнае партнёрства такога ўзроўню, які зараз складваецца ў зносінах Беларусі і Кітая, магчыма пры наяўнасці цэлага шэрагу прычын. Але першым у гэтым радзе з'яўляецца характар адносінаў кіраўнікоў краін — Сі Цзіньпіна і Аляксандра Лукашэнкі. Гэта — навідавоку і не патрабуе ніякай аргументацыі. Ды і маштаб форуму ўражвае: 450 удзельнікаў, прадстаўнічыя дэлегацыі рэгіёнаў Беларусі і Кітая.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін, выступаючы на адкрыцці форуму, узгадаў кітайскую прымаўку: «Полымя разгараецца тады, калі ўсе ідуць па дровы». І дадаў, што ўзровень двухбаковых адносінаў залежыць ад блізкасці двух народаў. Кітайскі лідар, заўважыўшы, што нашымі краінамі супольна ўжо шмат зроблена, звярнуў увагу на тры істотныя акалічнасці. Па-першае, на яго думку, паляпшэнне бізнес-клімату павысіць узровень адкрытасці, умацуе патэнцыял для вытворчай кааперацыі, прыцягне замежныя інвестыцыі, спросціць парадак рэгістрацыі прадпрыемстваў. Па-другое, кітайскі бок гатовы падзяліцца вытворчымі магутнасцямі і перадавымі тэхналогіямі. Час паказаў, што выдатнай пляцоўкай для рэалізацыі гэтай устаноўкі з'яўляецца праект беларуска-кітайскага індустрыяльнага парка. І ўвогуле, Беларусь валодае моцнай вытворчай базай. Сі Цзіньпін нагадаў словы Аляксандра Лукашэнкі пра знаходжанне нашай краіны ў цэнтры Еўропы, якраз на Вялікім шоўкавым шляху, на той дарозе, якую гатовы будаваць Кітай сёння па прасоўванні, рэалізацыі сваіх тавараў. Па-трэцяе, высокі госць падкрэсліў гэта асабліва, абедзвюм краінам у сваім цесным супрацоўніцтве варта ўмацоўваць фінансава-крэдытную палітыку. Трэба дапамагчы малому і сярэдняму бізнесу. Выказаў Сі Цзіньпін і спадзяванні на большую актыўнасць Банка развіцця.

І ў выступленні Аляксандра Лукашэнкі, і ў дакладах шырокага кола ўдзельнікаў форуму не аднойчы гучала думка пра тое, што Беларусь — ярка выражаны партнёр Кітая не толькі па прасоўванні тавараў у мытнай прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза. Але — і на шляху да краін Еўрасаюза, што адыгрывае асаблівую ролю. Вядома, важнае значэнне мае геаграфічнае становішча Беларусі. Але не менш істотным з'яўляюцца і памкненні краіны да фарміравання добразычлівых, прыязных адносінаў з усім навакольным светам.

Развіццё Кітая ўражвае і натхняе на тое, каб цягнуцца да яго хуткасцей і яго арганізаванасці. Кіраўнікі перадавых прадпрыемстваў, вертыкаль улады ў Беларусі, бізнес-супольнасць краіны — усе разумеюць гэта і стараюцца праектаваць развагі і ўяўленні ў канкрэтныя справы. Міншчына, Гродзеншчына, Магілёўшчына, Мінск і іншыя рэгіёны — усе маюць партнёраў у Кітаі, падпісалі пагадненні аб супрацоўніцтве. Беларуска-кітайскія адносіны насычаюцца канкрэтыкай. І, зразумела, спрыяе гэтаму «адкрыццё» Кітая, пашырэнне ведаў пра далёкую па адлегласці, але ўжо такую блізкую з пункту гледжання стасункаў краіну. І хаця на форуме не гучалі словы пра народную дыпламатыю, менавіта яна, разуменне адносінаў паміж беларусамі і кітайцамі як добрымі, шчырымі сябрамі — аснова руху наперад, складання і рэалізацыі розных, часам даволі няпростых сумесных планаў.

Сяргей Шычко

P.S. Па выніках форуму адразу было падпісана 25 дагавораў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.