Вы тут

Вулканы як пагроза чалавецтву


Геолагі б'юць трывогу і заклікаюць краіны свету стварыць глабальную сістэму маніторынгу, якая дазволіць адсочваць стан вулканаў і знізіць рызыку сусветнай катастрофы.

12-28

Наймагутнейшае вывяржэнне вулкана, аналагічнае знакамітаму Тамборы ў пачатку XІX стагоддзя, можа адбыцца ў бягучым стагоддзі з верагоднасцю ў 5—10%, што прывядзе да катастрафічных наступстваў і патэнцыйнай гібелі цывілізацыі. Пра гэта пішуць еўрапейскія геолагі ў дакладзе, падрыхтаваным для Еўрапейскага навуковага фонду.

Сёння многія палеантолагі і эвалюцыяністы лічаць, што вельмі магутныя вывяржэнні вулканаў адыгрывалі ключавую ролю ў многіх масавых выміраннях жывёл і раслін. За час існавання чалавечай цывілізацыі адбылося сем досыць буйных вывяржэнняў, адно з якіх, выбух гары Тамбора ў 1815 годзе, знішчыла 71 000 чалавек і прывяло да прыкметнага пахаладання клімату, серыі неўраджаяў і голаду ў шэрагу краін па ўсёй Зямлі.

Амерыкана-нямецкі геолаг Ганс-Петэр Плаг і многія іншыя еўрапейскія спецыялісты па вулканалогіі паспрабавалі зразумець, наколькі небяспечныя падобныя вывяржэнні вулканаў для чалавецтва, улічваючы сяміразовую розніцу паміж насельніцтвам Зямлі XІX стагоддзя і сёння. Паводле іх ацэнак, шанцы на ўзнікненне такога катаклізму дастаткова высокія — яны складаюць 5—10% для вывяржэнняў, падобных Тамборы. Іх наступствы, на думку аўтараў даклада, будуць сапраўды катастрафічнымі, таму што чалавецтва да гэтага часу не стварыла сістэм глабальнага маніторынгу за станам вулканаў, падобных да тых сейсмічных сетак, якія сочаць за землятрусамі.

Як паказваюць разлікі вулканолагаў, калі такое вывяржэнне адбудзецца, то цывілізацыі будзе нанесены каласальны ўрон, загінуць сотні тысяч людзей, эканоміцы і прамысловасці будзе нанесена вялізная шкода. З гэтай нагоды геолагі заклікаюць урады ўсіх краін аб'яднацца і стварыць глабальную сістэму маніторынгу за станам вулканаў, якая дапаможа прыкметна знізіць лік людскіх ахвяр і эканамічных страт.

Падрыхтаваў Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.