Як паведамілі ў МУС, на ўліку ў ветэранскіх арганізацый ведамства знаходзяцца 344 удзельнікі вайны. Многія з іх — уладальнікі шматлікіх баявых узнагарод. Разам з віншаваннямі і падарункамі кожны з іх атрымаў юбілейны медаль «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў».
Акрамя таго, ветэраны на чале з Віктарам Піскаровым, старшынёй Рэспубліканскага савета ветэранаў МУС, наведалі магілы загінулых партызанаў, франтавікоў, якія займалі высокія пасады ў беларускай і савецкай міліцыі, — Героя Савецкага Саюза Сяргея Сікорскага, Аляксея Клімоўскага, Васіля Цімашэнкі, Аляксандра Аксёнава і іншых.
Да Дня Перамогі ў міністэрстве таксама прымеркавалі сустрэчу міністра Ігара Шуневіча з маладымі супрацоўнікамі міліцыі, якія прыехалі ў Мінск з усіх куткоў краіны. Праваахоўнікі на тэрыторыі Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіраўнічых работнікаў і спецыялістаў Дэпартамента аховы заклалі хваёвую алею ў гонар 70-годдзя перамогі, устанавілі памятны знак, паўдзельнічалі разам з ветэранамі ў круглым стале, наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь»...
— Нашым дзядам і прадзедам пашанцавала — яны засталіся жывыя, — звярнуўся да моладзі Ігар Шуневіч. — Таму мы з вамі і нарадзіліся. Аднак кожны трэці беларус не вярнуўся з той жорсткай вайны. Я хачу, каб мы заўжды помнілі адну рэч: калі ў чыюсьці галаву прыйдзе недарэчная ідэя зладзіць нешта падобнае да таго, што адбылося 70 гадоў таму, у краіны ёсць мы з вамі, людзі ў пагонах, якія павінны выканаць свой абавязак.
Якаў ЖУРБІН
Умець праводзіць вольны час цікава і з карысцю — свайго роду талент.
Пакуль у продажы ў асноўным расада кветак, лекавых і духмяных раслін, дэкаратыўных кустоў, а таксама клубніц, суніц і «суніц-клубніц».
Зарадныя станцыі для электрамабіляў, дыстанцыйны заказ ежы, зоны адпачынку.