Вы тут

Пахаладае і дажджы


А ў пятніцу ўначы магчымы нават замаразкі да мінус 3.

Сёння на тэрыторыі нашай краіны захаваецца павышаны фон атмасфернага ціску, таму істотных ападкаў не будзе, пра што паведаміла спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

12-35

Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе 17-23 цяпла. Аднак ужо ў сераду характар надвор'я зменіцца, бо да нас пачне паступаць актыўная паветраная маса з боку Атлантыкі. Таму чакаецца воблачна з праясненнямі, уначы на 13 мая на захадзе краіны, а ўдзень паўсюдна пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Удзень прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-17 м/с. Тэмпература паветра ўначы на сераду — ад плюс 5 градусаў па ўсходзе, да 13 цяпла па захадзе краіны.

Адразу на 5 градусаў пахаладае і ўдзень, калі чакаецца толькі 11-18 цяпла, па паўднёвым усходзе — плюс 19-23 градусы. Халаднавата будзе і ў чацвер, калі ўначы месцамі, а ўдзень у многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ўначы на чацвер складзе 3-8 цяпла, а ўдзень — плюс 12-19 градусаў.

Самае сур'ёзнае пахаладанне на тыдні прагназуецца ў пятніцу. У гэты дзень кароткачасовыя дажджы чакаюцца паўсюдна па краіне. Тэмпература паветра ўначы на пятніцу складзе 2-8 цяпла, а па захадзе краіны магчымы нават замаразкі да мінус 3 градусаў. Удзень будзе ад 11 да 17 цяпла, па поўдні — да плюс 19 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.