Вы тут

Колькасць працоўных мігрантаў павялічваецца


Пра гэта падчас міжнароднай сустрэчы экспертаў па пытаннях працоўнай міграцыі ў Мінску паведаміў Аляксандр Татура, намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь.

12-34

— Мы назіраем істотнае павелічэнне колькасці замежных грамадзян, якія для працы ўязджаюць на тэрыторыю нашай краіны. Лічбы кажуць самі за сябе. За апошнія два гады ў Беларусі адбылося іх трохразовае павелічэнне.

Аляксандр Татура таксама заўважыў, што падзеі ва Украіне паўплывалі на сітуацыю на беларускім рынку працы. Агулам летась працаваць у Беларусь прыехала каля 40 тысяч чалавек. З іх 13,5 тысячы — грамадзяне Украіны. Аднак «органы дзяржаўнага кіравання, унутраных спраў трымаюць сітуацыю пад кантролем, і павелічэнне колькасці замежнікаў, якія прыехалі працаваць, не стварае напружанасці ў крымінальнай сферы».

Канстанцін Шалькевіч, начальнік упраўлення і грамадскіх сувязяў МУС, адзначыў, што мерапрыемства з удзелам групы спецыялістаў Панэлі па пытаннях міграцыі і прытулку Усходняга партнёрства праводзіцца па ініцыятыве Генеральнага дырэктарата ўнутраных спраў Еўрапейскай камісіі пры падтрымцы МУС Беларусі, Латвіі і шведскай міграцыйнай службы. Удзельнікі абмяркуюць пытанні кіравання працоўнай міграцыяй, наведаюць упраўленне па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама... Дэлегацыю МУС узначальвае намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка.

Тарас ШЧЫРЫ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.