Вы тут

Тузін еўрапейскага кіно


Учора ў сталічным кінатэатры «Перамога» адкрыўся прымеркаваны да Дня Еўропы Фестываль сучаснага еўрапейскага кіно. На працягу тыдня адбудзецца дванаццаць паказаў поўнаметражных і кароткаметражных фільмаў. Арганізатарамі фестывалю сталі Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі і амбасады краін ЕС.

12-33

Адкрыўся фестываль двума фільмамі — літоўскай стужкай 2013 года «Гулец» Ігнаса Ёнінаса і беларускай карцінай Аляксандры Бутар (рэжысёра рэмейка «Белых рос») «Салодкае развітанне Веры», якую глядач пакуль не меў магчымасці ўбачыць у кінапракаце. Атрымаўся своеасаблівы літоўска-беларускі вечар, таму што выканаўцамі галоўных роляў у «Салодкім развітанні» з’яўляюцца літоўскія акцёры Юозас Будрайціс і Нэле Савічанка-Кліменэ, якія разам з рэжысёрам прадставілі стужку.

Сёння а палове сёмай вечара можна бу-дзе ўбачыць калекцыю кароткіх галандскіх фільмаў, а дзявятай — румынскую карціну Люсіана Геаргеску «Прывід бацькі».

З заўтрашняга дня праграма фестывалю ўключае польскі фільм Лукаша Палкоўскі «Богі», чэшскі «Цёмна-сіні свет» Яна Сверака, стужку італьянца Джані Амеліа «Бясстрашны», нямецкую карціну «Мост праз Ібар» Міхаэла Казеле, фінляндскую рэжысёра Доме Карукоскі «Пакрыўджаны», дацкую карціну «Жонка мастака» Біле Аўгуста, французскую «Сям’я на траіх» Жака Дуайона і шведскую «Эга» Лайза Джэймс-Ларсана.

Дзень Еўропы адзначаецца 9 мая — у гэты дзень 1950 года міністр замежных спраў Францыі Роберт Шуман агучыў свае прапановы, якія сёння мы называем Дэкларацыяй Шумана. Гэта стала пачаткам гісторыі Еўрапейскага Саюза, а 9 мая — святам і прычынай для ўрачыстасцяў.

Мы можам далучыцца да святкавання разам з кіно. Калі ў мінулым годзе фестываль атрымаўся тэматычным (паказваліся фільмы на тэму Першай сусветнай вайны ў адказ на стагоддзе з яе пачатку), то на гэты раз галоўным крытэрыем адбору фільмаў была іх сучаснасць — фестываль пакажа адны з самых цікавых стужак за апошнія два-тры гады.

Уваход на паказы, якія будуць адбывацца кожны вечар тыдня ў кінатэатры «Перамога», вольны.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».