Вы тут

Пачынаецца паляванне на казулю


З 15 мая ў краіне адкрываецца сезон палявання на казулю. Ён будзе доўжыцца па 30 верасня.

— Здабываць можна будзе дарослых самцоў, селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту, — распавёў «Звяздзе» старшы дзяржаўны інспектар Мінскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вадзім Варабей. — Паляванне дазваляецца зброевым спосабам з засады, з падыходу цягам сутак. Можна выкарыстоўваць наступныя прылады палявання: наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1 500 джоўлей, гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў з куляй ці карцеччу, паляўнічыя лукі і арбалеты.

За парушэнне Правіл вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання можна атрымаць штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй зброі, іншых прылад палявання і прадметаў, якія сталі прыладамі ці сродкам здзяйснення парушэння, ці без канфіскацыі і з пазбаўленнем спецыяльнага права на паляванне.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.