Вы тут

Суткі цвярозасці


У дні правядзення ў сталічных школах апошніх званкоў і выпускных вечароў у Мінску абмяжуюць продаж алкаголю і піва.

Абмежаванні будуць дзейнічаць на працягу сутак 30 мая і 12 чэрвеня. У гэты час у крамах будзе забаронена прадаваць гарэлку, лікёра-гарэлачныя вырабы, віно, каньяк, брэндзі, шампанскае і іншыя напоі, якія ўтрымліваюць 7% і больш этылавага спірту. Выключэнне будзе зроблена толькі для аб'ектаў грамадскага харчавання. Як гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Мінгарвыканкама, прычына такога рашэння — «неабходнасць забеспячэння грамадскага парадку і стварэння бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў у месцах правядзення апошніх званкоў і выпускных вечароў».

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.