Вы тут

Затрымаў злодзея


У Лунінцы намеснік начальніка райаддзела МНС затрымаў злодзея.

Эдуард Санюковіч толькі выйшаў са свайго аўтамабіля на вуліцы Лісовіча, як міма прабег мужчына. Ад яго значна адставала жанчына, але жэстамі паказала, што трэба спыніць уцекача. Работнік МНС дагнаў мужчыну, затрымаў яго і перадаў супрацоўнікам міліцыі. Як паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС, паводле папярэдняй версіі, непрацуючы грамадзянін здзейсніў крадзеж з магазіна. А першы намеснік начальніка Лунінецкага райаддзела МНС у вольны ад службы час дапамог затрымаць зламысніка.

Яна СВЕТАВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.