Вы тут

У сталічным гандлёвым цэнтры скралі дзіцячы зоамабіль «Віні Пух»


«Згоншчыкам» цацачнага сродку перамяшчэння ў выглядзе мядзведзя аказаўся хлопец.

Як паведамілі ў РУУС Фрунзенскага раёна, інцыдэнт адбыўся 6 мая ў гандлёвым цэнтры на вуліцы Каменнагорскай. Камеры відэаназірання зафіксавалі даволі цікавы выпадак. Звычайна згоншчыкі з'язджаюць на скрадзеным аўто, а ў гэтым выпадку хлопец у сінім спартыўным касцюме вырашыў пакінуць краму на... дзіцячым электрамабілі ў выглядзе медзведзяняці. «Кіроўца» спачатку пакатаўся на ім па фае, накіраваўся да выхаду, а пасля — знік у невядомым напрамку. Падобны зоамабіль каштуе каля 15 мільёнаў рублёў. На момант падпісання нумара ў друк злачынцу яшчэ не знайшлі.

Тарас ШЧЫРЫ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.