Вы тут

Крэмацыя не адобрана


У Рускай праваслаўнай царкве вызначылі сваё стаўленне да крэмацыі цел памерлых. Гэтае пытанне ў ліку іншых было разгледжана падчас першага ў 2015 годзе пасяджэння Святога Сінода пад старшынствам Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Пытанне пра крэмацыю было ўпершыню пастаўлена перад камісіяй па царкоўным праве яшчэ ў 2009 годзе. У верасні 2013-га падрыхтаваны камісіяй дакумент «Аб хрысціянскім пахаванні памерлых» быў разасланы для водгуку ў епархіі і апублікаваны для правядзення адкрытай дыскусіі. На пасяджэнні Сінода ён быў зацверджаны.

«Улічваючы старажытную традыцыю, поўную глыбокай пашаны да цела хрысціяніна як да храма Духа Святога, Святы Сінод прызнае нормай пахаванне памерлых хрысціян у зямлі», — гаворыцца ў дакуменце.

Крэмацыю царква лічыць «з'явай непажаданай» і не ўхваляе яе. Разам з тым, яна «можа з разуменнем ставіцца да факта крэмацыі цела памерлага», калі пахаванне ў зямлі не прадугледжана мясцовым свецкім заканадаўствам або звязана з неабходнасцю транспартаваць памерлага на вялікія адлегласці ці немагчыма па іншых аб'ектыўных прычынах. Пасля крэмацыі прах павінен быць адданы зямлі (падкрэсліваецца ў дакуменце).

Канстанцін Люткевіч

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.