Вы тут

Перамога на канверце


Днямі ў беларускай сталіцы адкрылася VІІІ Нацыянальная філатэлістычная выстава «Белфіла-2015». Да 15 мая яе можна наведаць у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

[caption id="attachment_83073" align="alignnone" width="600"]12-19 Леў Ко­ла­саў пра­во­дзіць эк­скур­сію па вы­ста­ве для ве­тэ­ра­наў.[/caption]

Сёлета асноўная тэма выставы — Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне. Многія калекцыі марак, паштовых картачак, мастацкіх маркіраваных канвертаў прысвечаны менавіта ёй. Спецыяльна да свята Перамогі філатэлістамі была падрыхтавана разнастайная прадукцыя: паштовы блок, марка, два канверты Першага дня, 8 канвертаў серыі «Героі Савецкага Саюза», канверт «70 гадоў Перамогі. 9 Мая. Дзякуй за Перамогу!». Дарэчы, у музейнай краме можна набыць паштоўкі і іншую філатэлістычную прадукцыю, прысвечаную Вялікай Перамозе.

За сваю калекцыю на ваенную тэматыку галоўную ўзнагароду конкурсу філатэлістычнай выставы атрымаў намеснік старшыні Беларускага саюза філатэлістаў Леў Коласаў. Ён з'яўляецца прызнаным спецыялістам у гэтай сферы, таму распавёў карэспандэнту «Звязды», з чаго пачыналася гэтае захапленне ў нашай краіне:

[caption id="attachment_83075" align="alignnone" width="600"]12-21 Пад­час ура­чыс­та­га ўзна­га­родж­ван­ня «Бел­фі­ла-2015».[/caption]

— Беларуская філатэлія з'явілася ў 1924 годзе. Тады ў Мінску арганізавалася суполка філатэлістаў. Аднак яна доўга не праіснавала — у 1930-я гады была закрыта НКУС. Аднавілася толькі пасля вайны, у 1957—1958 гадах у Мінску арганізавалі клуб калекцыянераў, з яго ўсё і пачалося. Тады нас было вельмі шмат, каля 3000 калекцыянераў, ды яшчэ юнакі. Зараз аматараў такой справы нашмат менш, аднак людзі, што любяць калекцыянаваць, ёсць па-ранейшаму. Цікавая калекцыя, таксама адзначаная ўзнагародай, прадстаўлена старшынёй Беларускага саюза філатэлістаў Сяргеем Піліповічам. Яму ўдалося сабраць унікальныя рэчы канца Першай сусветнай вайны — пачатку рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Тады пошта працавала па-рознаму, часам добра, а часам з перабоямі — трагізм і пераменлівасць можна прасачыць праз яго калекцыю.

Яшчэ адзін унікальны збор ужо нашага часу — гэта калекцыя паштовых марак і картачак на біблейскія сюжэты. Яе аўтар — Лявон Карповіч з вёскі Лунна Мастоўскага раёна. Ён, дарэчы, сам зрабіў і апісанне кожнага экспаната на беларускай мове. Яго калекцыя атрымала залаты медаль выставы.

Акрамя айчынных экспанентаў, на «Белфіла-2015» можна ўбачыць і калекцыі з іншых краін — Азербайджана, Германіі, Казахстана, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ. Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.