Вы тут

Фотаальбом часоў Першай сусветнай


Прадметы салдацкага побыту, фрагменты амуніцыі, медыцынскія прылады, шмат фотаздымкаў — выстава «Беларусь у Першай сусветнай вайне» часова прапісалася ў Магілёўскім музеі этнаграфіі. Летась яна стартавала ў Смаргоні, і яе ўжо паспелі паглядзець жыхары Мінска, Гомеля, іншых гарадоў. Тут прадстаўлены экспанаты адразу некалькіх музеяў Беларусі — Нацыянальнага гістарычнага, Магілёўскага, Лідскага, Гродзенскага, Слонімскага, Кобрынскага.

Шмат цікавых прадметаў прадстаўлена з прыватных калекцый. Напрыклад, тыя ж медыцынскія прылады. «Усе яны імпартныя, падчас вайны іх вельмі не хапала, таму ўсё, што захавалася, само па сабе эксклюзіў», — сведчыць намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Аляксандр Храмой, які прыняў удзел у адкрыцці выставы. З прыватных калекцый у музейныя вітрыны трапілі таксама грашовыя знакі, аўтамабільная і кухонная каністры, процівагазавая сумка... Не менш цікавымі знаходкамі на час выставы падзяліўся 52-гі спецбатальён Мінабароны. Тыя ж пагоны ваеннага лётчыка — па словах спецыялістаў, вельмі рэдкі экспанат — былі знойдзены пошукавікамі падчас стварэння мемарыяла ў гонар воінаў Першай сусветнай на Старажоўскіх могілках у Мінску. Адчуць на сабе подых часу дазваляюць фотаздымкі, якія можна патрымаць у руках і нават пагартаць альбом. Тое, што гэта толькі копіі, адразу і не разумееш. А яшчэ эфект прысутнасці ствараюць хранікальныя кадры.

— Каб было відаць, як «ваявалі» рэчы з выставы, мы зрабілі фільм на 27 хвілін і 2 хранікальныя сюжэты, адзін з якіх расказвае пра вайну ў разрэзе ўсяго сусвету, а другі — толькі Беларусі, — тлумачыць Аляксандр Храмой. — А фотавыстава, якая часткова прадстаўлена ў Магілёве, другі год ездзіць па Еўропе і ўжо наведала 12 дзяржаў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.