Вы тут

Да пакупнікоў — як да сяброў


Калегі па рабоце ў «Белсаюздруку» Святлана ГНАЦІЎ і Вольга АЛЯКСЕЕВА жывуць на захадзе і ўсходзе нашай краіны — у Гродне і Магілёве. Працоўныя абавязкі ў іх, вядома, са сваёй спецыфікай. Але ёсць і агульнае — жаданне бачыць у пакупніках не проста, так бы мовіць, крыніцу гандлёвых даходаў, а найперш сяброў.

[caption id="attachment_83079" align="alignnone" width="600"]12-5 Грод­на: На­дзея Су­пі­е­ва з дзець­мі Ары­най і Дзміт­ры­ем — ся­род па­ста­ян­ных пакупнікоў Свят­ла­ны Гна­ціў.[/caption]

Павільён «Гроднааблсаюздруку», дзе працуе прадаўцом Святлана Гнаціў, знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада над Нёманам. Умовы для кліентаў, сярод якіх нямала турыстаў, тут на самым сучасным узроўні. Гэта тычыцца і вялізнага асартыменту друкаванай, іншай прадукцыі, і размяшчэння тавару, і, зразумела, такога важнага фактару ў рабоце любога гандлёвага пункта, як прафесіяналізм прадаўца. А ён звязаны не толькі з чыста прафесійнымі ведамі, падыходам да справы, але і з паважлівымі, тактоўнымі адносінамі да пакупнікоў. Для Святланы Леанідаўны гэта норма, а адсюль і пастаянныя кліенты.

[caption id="attachment_83080" align="alignnone" width="600"]12-6 Ма­гі­лёў: Воль­га Аляк­се­е­ва заў­сё­ды зной­дзе, чым за­ах­во­ціць па­куп­ні­ка.[/caption]

Магілёўскі магазін «Раніца» маленькі, але ўтульны і па-сапраўднаму дамашні. «Таму, напэўна, нашы кліенты могуць затрымлівацца тут адразу на некалькі гадзін, — смяецца яго загадчыца Вольга Аляксеева. — Прыходзяць, мэтанакіравана ідуць да канкрэтнай палічкі, бяруць кнігу (мы нават ужо ведаем якую) і чытаюць. Мы не перашкаджаем. Ведаем, літаратура сёння не танная, а кніжную навінку не заўсёды знойдзеш у бібліятэцы». А яшчэ кнігарню на рагу вуліцы Першамайскай і праспекта Міра вельмі любяць дзеці (тут заўсёды можна купіць нешта цікавае на зніжках) і аматары свежых навін (газеты і часопісы тут раскладзены наўпрост на шырокім падаконніку). Нельга прайсці міма.

Барыс ПРАКОПЧЫК, Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.