Вы тут

Новы лагістычны маршрут у Польшчу


Беларуская чыгунка прапануе пасажырам новы лагістычны маршрут з Мінска ў Польшчу праз Гродна.

У выніку дамоўленасці з Польскай чыгункай з 11 мая змяняецца расклад руху цягніка №193 Гродна — Малкінія, які будзе адпраўляцца з Гродна ў Польшчу ў 12.50 (замест 11.23). У прэс-службе магістралі распавялі, што гэта зробіць магчымым перасадку пасажыраў цягніка міжрэгіянальных ліній №673 Мінск — Гродна на цягнік №193. Далей цягнік №193 Гродна — Малкінія будзе прыбываць у Беласток у 14.57, у Малкінію — у 16.23.

Мэтай рэалізацыі гэтага праекта з'яўляецца павышэнне прыцягальнасці пасажырскіх перавозак як у межах Беларусі, так і ў міжнародных зносінах, а таксама развіццё турыстычных маршрутаў, узмацненне транспартных сувязяў нашай краіны з краінамі Еўрасаюза.

Ранішні цягнік міжрэгіянальных ліній №673 Мінск — Гродна курсіруе па Беларускай чыгунцы з 29 сакавіка. Са станцыі Мінск-Пасажырскі ён адпраўляецца ў 6.56 і прыбывае ў Гродна ў 11.26. Час у дарозе са сталіцы ў Гродна складае 4 гадзіны 30 хвілін. Цягнік робіць тры прыпынкі — у Маладзечне, Лідзе і Мастах.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.