Вы тут

Расклад транспарту — па запатрабаванні


Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» прапануе паслугу па атрыманні інфармацыі аб часе да прыбыцця грамадскага транспарту на прыпыначны пункт з дапамогай USSD-запыту для абанентаў сотавай сувязі.

Для атрымання інфармацыі неабходна зрабіць USSD-запыт: пры дапамозе мабільнага тэлефона набраць камбінацыю сімвалаў *960*шыфр#, дзе шыфр — гэта пяцізначны нумар прыпыначнага пункта, па якім пасажыру неабходна атрымаць інфармацыю. Гэты шыфр размяшчаецца на таблічцы з раскладам руху транспарту побач з найменнем прыпыначнага пункта. Цягам некалькіх секунд на мабільны тэлефон прыйдзе паведамленне, дзе будзе ўтрымлівацца інфармацыя аб часе адказу на запыт, нумары маршруту і часе (у хвілінах) да прыбыцця транспартнага сродку патрэбнага маршруту на прыпыначны пункт (для ўсіх маршрутаў). Гэтая паслуга — платная. Як удакладнілі ў «Мінсктрансе», кошт залежыць ад тарыфных планаў мабільных аператараў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.