Вы тут

Папера ўжо не камільфо?


На Беларускай універсальнай таварнай біржы запускаецца праект па ўвядзенні тэхналогій, якія дазваляюць перадаваць электронныя накладныя ў біржавых здзелках. ЕDІ-сэрвісы (электронны абмен інфармацыяй паміж партнёрамі) у біржавым гандлі будуць дадатковай выгадай для кліентаў. Дзякуючы гэтым інавацыям з'явіцца магчымасць не толькі здзяйсняць біржавыя аперацыі, але і ажыццяўляць суправаджэнне пастаўкі тавараў па біржавых здзелках у электронным выглядзе.

Менш валтузні з дакументамі

Беларуская біржа адна з найбуйнейшых у Еўропе. Таргі тут праводзяцца ў рэжыме рэальнага часу праз інтэрнэт. Усяго ўдзельнічаюць каля 14 600 прадпрыемстваў з 56 краін свету. На біржы здзяйсняецца больш за 250 тысяч здзелак у год.

«Уявіце сабе, які велізарны аб'ём дакументаў на папяровым носьбіце спатрэбіцца для афармлення гэтых здзелак. Таму мы і перавялі ўвесь наш дакументаабарот у электронную форму», — адзначыў намеснік старшыні праўлення — галоўны інжынер Беларускай універсальнай таварнай біржы Сяргей Папудрэнка.

Электронныя накладныя — адмысловыя ЕDІ-дакументы, у якіх перадаецца камерцыйная інфармацыя па пастаўках тавару і разліку падатку на дабаўленую вартасць. У перспектыве гэтыя дакументы павінны прыйсці на змену традыцыйным папяровым накладным. Так таварна-транспартныя і таварныя накладныя ў выглядзе электронных дакументаў будуць лічыцца створанымі, калі яны падпісаны электронным лічбавым подпісам. Падпісваючы дакумент у электронным выглядзе, суб'екты гаспадарання атрымліваюць дакумент, які мае аднолькавую юрыдычную сілу з тым, што на папяровым носьбіце.

ЕDІ-тэхналогіі дазволяць аўтаматызаваць дзелавыя працэсы і падтрымку функцыянальнасці вытворчасці біржы, а таксама забяспечаць захоўванне ўсіх неабходных звестак. На біржы ўпэўнены, што чым хутчэй удзельнікі здзелак будуць абменьвацца электроннымі дакументамі, тым хутчэй будзе адбывацца пастаўка тавару. Таксама стваральнікі сцвярджаюць, што электронныя таварныя і таварна-транспартныя накладныя будуць больш бяспечныя. Строгія меры робяць несанкцыянаваны доступ да інфармацыі папросту немагчымым.

Лічбавае лепшае?

Каб зразумець карыснасць праекта, неабходна паглядзець на выгаду для карыстальнікаў, якую разлічваюць атрымаць ад укаранення сэрвісу электроннага дакументаабароту. Папяровыя накладныя патрабуюць ручнога ўводу і тут ёсць магчымасць зрабіць памылкі ў таварных звестках, з імі павольней працаваць, яны прыводзяць да дадатковых выдаткаў (на паперу), якія ўзрастаюць з ростам колькасці бізнес-партнёраў. Электронны дакументаабарот паскарае прыём тавару, скарачае транспартныя выдаткі, звязаныя з рухам тавару ў ланцужках паставак, дазваляе атрымліваць і адпраўляць дакументы наўпрост са сваёй інфармацыйнай сістэмы, перакладае ўсе функцыі абслугоўвання на ЕDІ-правайдара, здымае з бізнес-партнёраў неабходнасць турбавацца аб дастаўцы папер. У выпадку паспяховасці праекта далейшым крокам яго развіцця можа стаць нарошчванне тыпаў і колькасці інфармацыі, якая перадаецца электроннай дакументацыяй. Таксама магчымы будуць экспартна-імпартныя аперацыі з выкарыстаннем лагістычных цэнтраў і біржавых складоў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.