Вы тут

Пазіцыі супадаюць


Беларусь і Кітай маюць аднолькавыя погляды і на развіццё эканамічнага супрацоўніцтва, і на ацэнку падзей гісторыі.

Учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін, які знаходзіцца ў нашай краіне з дзяржаўным візітам, прынялі ўдзел у Беларуска-кітайскім бізнес-форуме і наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

[caption id="attachment_83120" align="alignnone" width="600"]12-31 Пад­час на­вед­ван­ня му­зея Стар­шы­ня КНР уз­на­га­ро­дзіў 15 бе­ла­рус­кіх ве­тэ­ра­наў, якія ўдзель­ні­ча­лі ў ба­ях з япон­скі­мі агрэ­са­ра­мі ў кан­цы Дру­гой су­свет­най вай­ны, ме­да­лём Мі­ру.
«Вы зра­бі­лі вя­лі­кі ўклад у спра­ву ба­раць­бы з фа­шыз­мам. Вы з'яў­ля­лі­ся цвёр­ды­мі аба­рон­ца­мі мі­ру на Зям­лі», — ска­заў кі­тай­скі лі­дар, звяр­та­ю­чы­ся да ве­тэ­ра­наў.[/caption]

Беларуска-кітайскі міжрэгіянальны бізнес-форум праходзіў у такім маштабе ўпершыню. Як адзначыў, выступаючы на мерапрыемстве, Аляксандр Лукашэнка, гэта сведчанне новага ўзроўню двухбаковых адносінаў, заснаваных на шматпланавым стратэгічным партнёрстве. «На сучасным этапе непасрэднае ўзаемадзеянне паміж рэгіёнамі і прадпрыемствамі павінна стаць вядучай рухаючай сілай чалавечага і дзелавога супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі», — лічыць беларускі лідар. Паводле слоў Прэзідэнта, у рэгіянальным узаемадзеянні ў першую чаргу патрэбна рэалізацыя інвестыцыйных праектаў у самых розных галінах. Ён звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што цяпер у Беларусі створаны ўнікальныя ўмовы для інвесціравання.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, адкрыўшы вытворчасці ў Беларусі, кітайскі бізнес зможа карыстацца бесперашкодным выхадам на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза. «Калі гаварыць шчыра, Кітайская Народная Рэспубліка і без Беларусі можа выйсці на вялікі еўразійскі саюз у плане эканомікі, але вось супрацоўнічаць з Еўрапейскім саюзам (без чаго Кітайская Народная Рэспубліка ўжо сёння не можа), а ў перспектыве як вызначальны фактар сусветнага развіцця такая пляцоўка для КНР выключна выгадная. І ў яе якасці выступае наша Беларусь», — сказаў Прэзідэнт.

«Кітайскія інвестары змогуць пераканацца на сваім вопыце ў тым, што працаваць у Беларусі камфортна і выгадна», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. «А кіраўнікі дзвюх краін будуць іх у гэтым падтрымліваць», — падкрэсліў ён.

Прэзідэнт выказаў удзячнасць Сі Цзіньпіну за асабістае садзейнічанне ў паездцы такой прадстаўнічай дэлегацыі дзелавых колаў Кітая ў Беларусь. «Хачу вас запэўніць, што мы зробім усё, каб вы ніколі не пашкадавалі, што прыехалі ў нашу краіну. Мы зробім усё неабходнае, каб вы маглі вельмі эфектыўна пашыраць свае інтарэсы ў Еўропе», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На форуме старшыня КНР Сі Цзіньпін агучыў некалькі прапаноў, якія павінны пасадзейнічаць умацаванню сувязяў паміж рэгіёнамі. Адна з іх заключаецца ў тым, каб палепшыць бізнес-клімат шляхам спрашчэння працэдуры рэгістрацыі прадпрыемстваў, прадастаўлення падатковых ільгот. Акрамя таго, бакам важна развіваць вытворчую кааперацыю. Старшыня КНР адзначыў, што кітайскі бок гатовы падзяліцца з беларускім перадавымі тэхналогіямі ў такіх сферах як чыгунка, сувязь.

Сі Цзіньпін звярнуў увагу, што беларуска-кітайскі тавараабарот расце паскоранымі тэмпамі, нягледзячы на складаныя знешнія ўмовы — спад сусветнай эканомікі, напружанае становішча ў рэгіёне. Старшыня КНР заклікаў прысутных на форуме кітайскіх бізнесменаў скарыстацца магчымасцю і вывучыць перспектывы ўзаемадзеяння з беларускімі партнёрамі. Ён выказаў упэўненасць, што дзякуючы актыўнаму ўдзелу рэгіёнаў беларуска-кітайскія адносіны ўзнімуцца на новы ўзровень.

Падчас наведвання Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны лідары дзвюх краін яшчэ раз падкрэслілі неабходнасць захоўваць гістарычную праўду і супрацьстаяць спробам фальсіфікацыі гісторыі. Прэзідэнт Беларусі лічыць, што сёння, калі міжнародная супольнасць перажывае складаны крызісны час, гістарычная памяць і адзінства набываюць асаблівую каштоўнасць. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў музеі ёсць асобная экспазіцыя «Беларусь і Кітай. Вехі баявога братэрства», якая расказвае пра ўзаемадзеянне Народна-вызваленчай арміі Кітая і Чырвонай Арміі. Ён адзначыў, што кітайцы таксама ўдзельнічалі ў антыфашысцкім руху ў Віцебску.

Прэзідэнт Беларусі таксама паведаміў, што Старшыня КНР Сі Цзіньпін прыняў рашэнне маштабна адсвяткаваць у гэтым годзе 70-гадовы юбілей Перамогі. «Гэта вялікі залог таго, што гісторыя ніколі не будзе фальсіфікавана, а ваш подзвіг ніколі не будзе забыты», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да прысутных ветэранаў.

Старшыня КНР прызнаўся, што наведванне музея яго вельмі глыбока ўразіла. «Перад тварам страшэннай у гісторыі чалавецтва вайны беларускі народ праявіў вялікую мужнасць. Стойка прымаў на сябе першы ўдар вайны. Сваім жыццём і крывёй беларусы адстаялі годнасць і незалежнасць свайго народа і дзяржавы. Менавіта сваім гераізмам беларускі народ заваяваў павагу і прызнанне народаў усяго свету», — сказаў Старшыня КНР.

Ён зрабіў акцэнт на тым, што ў гады сумеснай барацьбы з агрэсарамі народы абедзвюх краін ваявалі плячо ў плячо. «Менавіта ў гэтыя гады крывёй было змацавана баявое сяброўства. Беларусы ў складзе Савецкай Арміі ваявалі з японскімі агрэсарамі падчас паветраных баёў, а таксама баявых аперацый на паўночным усходзе нашай краіны. Яны паскорылі разгром японскага мілітарызму. Нізкі вам паклон!» — сказаў Сі Цзіньпін.

Кітайскі лідар поўнасцю згодны з пазіцыяй Аляксандра Лукашэнкі наконт таго, што нельга дапускаць спробы фальсіфікацыі гісторыі Другой сусветнай вайны, гераізацыі фашыстаў. «Мы гатовы з усімі народамі, у тым ліку з беларускім, сумеснымі намаганнямі адстаяць вынікі нашай перамогі ў Другой сусветнай вайне», — заявіў ён.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.