Вы тут

Узаемнасць патрабуе паразумення і зносін


У Выдавецкім доме «Звязда» прайшоў «круглы стол» на тэму «Актуалізацыя праблем славянскай узаемнасці». Госцем выдавецтва і рэдакцыі «Звязда» быў вядомы рускі пісьменнік, лаўрэат шматлікіх прэстыжных прэмій Юрый Міхайлавіч Лошчыц.

13-38

Размова ішла пра культурны і літаратурны камунікат сярод славянскай супольнасці. Мадэратар размовы і актыўны будаўнік трывалай еднасці Беларусі з усім славянскім светам прафесар БДУ Іван Чарота прадставіў удзельнікам сустрэчы Юрыя Лошчыца. Пры гэтым не проста адзначыў яго здабыткі, а падкрэсліў еднасць пісьменніка з беларускай і ўкраінскай культурамі, з духоўным светам Сербіі, пра якую ў трагедыйныя, драматычныя часіны ён напісаў два раманы, якой прысвяціў шмат сваіх вершаў, публіцыстычных артыкулаў. Намеснік дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь доктар філасофскіх навук Леў Крыштаповіч досыць востра нагадаў пра рускую культуру, рускую мову як вартасны складнік у зносінах славянскіх прастораў. Доктар філалагічных навук, прафесар БДУ Святлана Ганчарова-Грабоўская расказала пра намаганні студэнтаў, універсітэцкіх выкладчыкаў у даследаванні, вывучэнні рускай літаратуры ў Беларусі.

Сярод іншых адметнасцей размовы была і такая, выразна абазначаная ў выступленні і рэпліках Юрыя Лошчыца: трэба бачыць станоўчае, трэба ўзвышаць прыклады ўвагі да рускай літаратуры, рускай гісторыі ва ўсім славянскім свеце. І ўзгадаў пры гэтым усепольскія штогадовыя конкурсы на найлепшае чытанне вершаў Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, мастацкі фільм геніяльнага польскага кінарэжысёра Анджэя Вайды «Браты Карамазавы». Відавочным лейтматывам круглага стала былі словы епіскапа Веніяміна пра тое, што ўзаемнасць патрабуе духоўнай трываласці і еднасці. А ў сённяшнім славянскім свеце — асабліва.

Ігар Лазоўскі

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.