Вы тут

Вялікія перспектывы «Вялікага каменя»


Першым сямі рэзідэнтам Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка ўручаны пасведчанні аб рэгістрацыі

Цырымонія ўручэння прайшла ўчора ў прысутнасці Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна на месцы першага этапу будаўніцтва індустрыяльнага парка, паведамляе БЕЛТА.

Безимени-5

Лідарам дзвюх краін прэзентавалі праект парка, а таксама кароткія апісанні інвестыцыйных праектаў першых рэзідэнтаў. Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін паставілі свае подпісы на плане развіцця парка.

Кіраўніцтва індустрыяльнага парка абмянялася пагадненнямі аб намеры стаць рэзідэнтамі парка з прадстаўнікамі 14 кампаній. Прапрацоўваецца пытанне ўваходжання карпарацыі Сhіnа Mеrсhаnts Grоuр у склад «Кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка» з доляй 20 працэнтаў. Гэта будзе другі па памеры долі буйны акцыянер пасля «Сінамач». Карпарацыя мае вялікі вопыт у кіраванні індустрыяльнымі паркамі і развіцці лагістычных праектаў, што сумесна з вопытам карпарацыі «Сінамач» павінна стварыць сінергетычны эфект, асабліва пры пазіцыянаванні парка палітычным кіраўніцтвам Кітая як вузлавой платформы ініцыятывы «Эканамічны пояс Шаўковага шляху».

Адным з важных напрамкаў работы па прыцягненні рэзідэнтаў у парк таксама з'яўляецца стварэнне ў ім субпаркаў. Шэраг кітайскіх правінцый выказваюць гатоўнасць пабудаваць іх на тэрыторыі індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Такія дамоўленасці дасягнуты і прапрацоўваюцца з урадамі горада Харбіна, правінцый Сычуань, Гуандун, Чжэцзян, а таксама кампаніяй СРС Іntеrnасіоnаl (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты).

Работа над інфраструктурай Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка вядзецца ў адпаведнасці з графікам. Будаўнічая пляцоўка стартавай зоны тэрыторыі парка перададзена генеральнаму падрадчыку, пачаты будаўнічыя работы. Паралельна ажыццяўляецца праектаванне і будаўніцтва тыпавых аб'ектаў камерцыйнай і вытворчай нерухомай маёмасці для будучых рэзідэнтаў парка. Да канца 2016 года на стартавай пляцоўцы парка чакаецца стварэнне дарог, у тым ліку з удасканаленым пакрыццём, сетак электразабеспячэння, водазабеспячэння, каналізацыі, газазабеспячэння, сувязі, інжынерных збудаванняў, трансфарматарнай падстанцыі. Плануецца, што ў пачатку 2017 года будзе гатова нерухомая маёмасць для здачы ў арэнду патэнцыяльным інвестарам (адміністрацыйна-дзелавы цэнтр, офісныя плошчы, тыпавыя вытворчыя плошчы).

Нягледзячы на тое, што на пачатковым этапе ў рэалізацыю праекта накіроўваюцца сродкі, укладзеныя акцыянерамі сумеснай кіруючай кампаніі, у найбліжэйшай перспектыве будуць прыцягвацца дадатковыя крыніцы фінансавання. Кітайскі бок гатовы аказваць фінансавую падтрымку ў будаўніцтве інфраструктуры парка шляхам прадастаўлення льготнага крэдыту, у першую чаргу з нявыкарыстаных крэдытных рэсурсаў у рамках раней падпісаных пагадненняў, а таксама шляхам праектнага фінансавання пры рэалізацыі ў парку інвестыцыйных праектаў кітайскімі кампаніямі.

Пасля наведвання індустрыяльнага парка Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін завяршыў дзяржаўны візіт у Беларусь. Аляксандр Лукашэнка асабіста праводзіў высокага госця.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.