Вы тут

Момант ісціны для прафтэхшколы


Зборная каманда Беларусі возьме ўдзел у адкрытым чэмпіянаце WorldSkіlls СНД+, які стартуе ў Казані 19 мая

Чэмпіянат СНД стане для беларусаў своеасаблівай рэпетыцыяй перад міжнародным конкурсам, які пройдзе ў Бразіліі ў жніўнігэтага года. У Расіі маладыя прафесіяналы з Беларусі будуць удзельнічаць у спаборніцтвах па 17 прафесійных кампетэнцыях утакіх галінах, як транспарт і лагістыка, будаўніцтва і тэхналогія будаўнічай вытворчасці, тэхналогія вытворчасці і тэхналогіямашынабудавання, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, выяўленчае мастацтва і мода, сацыяльна-бытавоеабслугоўванне.

13-27

13-27

 

Узровень складанасці заданняў WorldSkіlls досыць высокі. Для таго, каб якасна іх выканаць, удзельнікам трэба будзе прыкласці максімум намаганняў. Удзел у чэмпіянаце дазволіць маладым людзям атрымаць вопыт і магчымасць параўнаць свае дасягненні з сучаснымі міжнароднымі стандартамі, а кіраўнікам каманды — зразумець, якую пазіцыю займае беларуская сістэма прафесійнай адукацыі на фоне іншых краін.

Па выніках выступлення ў Расіі і атрыманых з боку міжнародных экспертаў водгуках будзе прымацца рашэнне, каго выправіць змагацца за гонар нашай краіны ў Бразілію. Пакуль што Беларусь заявілася ў Сан-Паўлу на 16 кампетэнцый з 56, хоць, хутчэй за ўсё, рэальна мы зможам «замахнуцца» на меншую колькасць, дзе будуць шанцы выступіць на годным узроўні.

Вельмі важнае пытанне сёння — гэта навучанне канкурсантаў замежнай мове, бо заданні WorldSkіlls у Бразіліі будуць прадстаўлены на трох мовах: англійскай, французскай і нямецкай. Зразумела, вельмі няпроста ў досыць кароткі прамежак часу забяспечыць маладых людзей глыбокімі ведамі, але ім давядзецца вывучыць асноўны мінімум прафесійнай лексікі для якаснага разумення і выканання заданняў, праходжання інструктажу па тэхніцы бяспекі, зносін з удзельнікамі з іншых краін і арганізатарамі спаборніцтваў. Таму да падрыхтоўкі беларускіх канкурсантаў прыцягнуты выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА.

Нагадаем, што ў 2014 годзе Беларусь афіцыйна стала 68-м членам міжнароднай асацыяцыі WorldSkіlls Іnternatіonal (WSІ). Асацыяцыя была створана ў далёкім 1946 годзе ў Іспаніі для папулярызацыі працоўных прафесій, у тым ліку праз правядзеннеміжнародных спаборніцтваў, якія яшчэ называюць алімпіядай у прафесійным майстэрстве.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.