Вы тут

Нас чакае Канада


Зборная Беларусі выйшла ў чвэрцьфінал

За апошнія два дні падапечныя Дэйва Льюіса правялі паядынкі са зборнымі Фінляндыі і Нарвегіі. Фінам беларусы саступілі толькі ў серыі булітаў, а вось з нарвежцамі атрымалася вырашыць усе пытанні яшчэ ў асноўны час гульні. Лік у сустрэчы адкрыў Аляксей Калюжны, у другім перыядзе адзначыліся Дзмітрый Корабаў, Андрэй Касціцын. Сапернік дзве шайбы адыграў, але нашы хлопцы выстаялі і атрымалі важную перамогу (3:2). У наступнай стадыі спаборніцтваў беларусаў чакае выпрабаванне зборнай Канады, якая заняла першае месца ў групе А. Матч пройдзе ў чацвер. «Хварэем» разам за Беларусь!

З выхадам у чвэрцьфінал чэмпіянату свету па хакеі павіншаваў зборную Беларусі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Тарас ШЧЫРЫ.

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.