Сякера


Сякера была абавязковай прыладай працы цесляроў, якія, дзякуючы свайму майстэрству, пры дапамозе сякеры і практычна без цвікоў будавалі храмы, капліцы, калодзежы і г.д.

* У народнай свядомасці сякера стала сімвалам раз'яднання. Часам яна выступала прыладай забойства (напрыклад, курыцы галаву адсякалі менавіта сякерай).

* Сякера магла выступаць і сімвалам кроўнай ахвяры і помсты. Часам яна станавілася сімвалам сілавога вырашэння пытанняў. І сёння існуе выраз «cказаў, як сякерай адсек», які азначае рэзкі ў адносінах да суразмоўцы тон і валявое рашэнне.

* З-за цяжкасці яе параўноўвалі з тым, хто дрэнна плаваў: «Плавае, як сякера».

* Сякера, як рэч з вострым лязом, якое раз'ядноўвае іншыя рэчы адным рухам, выкарыстоўвалі ў рытуальнай і магічнай практыцы, каб «рассекчы» нябачныя ніці, што «акутваюць чалавека» і не даюць яму магчымасці жыць паўнавартасным жыццём. Хворага чалавека маглі паставіць на сякеру, у некаторых выпадках умоўна «секлі» на яго галаве рытуальныя рэчы, клалі сякеру пад яго падушку ці ложак.

* Жанчыне, асабліва цяжарнай, забаранялася без нагоды браць у рукі сякеру, каб не справакаваць нараджэнне дзіцяці з рассечанымі, «заячымі» вуснамі.

* Жанчыне, якая збіралася яшчэ нараджаць дзяцей, забаранялася секчы галаву курыцы — гэта павінен зрабіць мужчына.

* Сякеру забаранялася прыносіць у хату ў той момант, калі рыхтавалі рошчыну ці калі хлеб стаяў у печы. Лічылася, што ў такім выпадку хлеб «няў-
далы будзе».

* Сякера ў шэрагу іншых вострых рэчаў (нож, серп, іголка) была абярэгам хаты ад нячыстай сілы і чалавека «з дурнымі намерамі».

Аксана Катовіч, Янка Крук

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.