Вы тут

На дзявятым месяцы пайшла на крадзеж


Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС сталіцы затрымалі 35-гадовую мінчанку, якая падазраецца ў здзяйсненні крадзяжу з сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Што цікава, жанчына знаходзіцца... на дзявятым месяцы цяжарнасці.

— У сацыяльна-педагагічны цэнтр яна звярнулася з мэтай пракансультавацца наконт магчымасці зняцця судзімасці за крадзеж, якая мелася ў падазраванай, — распавяла падрабязнасці незвычайнага здарэння прэс-афіцэр райаддзела Наталля Ганусевіч. — Пасля абмеркавання прававых пытанняў, з улікам становішча жанчыны, ёй прапанавалі паглядзець гуманітарную дапамогу — выбраць што-небудзь для сябе. Каб не перашкаджаць, работнік цэнтра выйшла з кабінета. А калі вярнулася праз чвэрць гадзіны, там ужо нікога не было. Знік з сумачкі работніка і кашалёк, у якім было 210 долараў, 800 тысяч рублёў і банкаўскія карткі. Неўзабаве падазраваная ў крадзяжы была затрымана. Яна прызналася, што забрала грошы, а кашалёк выкінула ў кантэйнер для смецця. Частку сумы жанчына ўжо паспела патраціць. Заведзена крымінальная справа, зламысніцы пагражае тэрмін пазбаўлення волі да чатырох гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.