Вы тут

«Дарагія» слёзы ад мядзведжай цыбулі


Чарамша, ці мядзведжая цыбуля, — рэдкая расліна, занесеная ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Аднак праз свае ўнікальныя смакавыя якасці яна часта становіцца прадметам нажывы: кожную вясну, калі лісце чарамшы набірае сілу, у запаветных мясцінах з'яўляюцца «прадпрымальныя» грамадзяне...

— У Бялыніцкім раёне ёсць толькі адно месца, дзе расце мядзведжая цыбуля. І там «пагаспадарыла» пара з найбліжэйшай вёскі. У доме парушальнікаў дзяржінспектары знайшлі 17 кілаграмаў чарамшы, якая ўжо была часткова сабрана ў пучкі. Як высветлілася, сям'я мае на сельскагаспадарчым рынку ў Магілёве сваю «кропку», дзе і збіралася прадаваць лісце па пяць тысяч рублёў за пучок, — расказала прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Грамовіч.

Шкода, нанесеная прыродзе парушальнікамі, ацэнена ў 15 мільёнаў рублёў, яшчэ ў 1,5 мільёна рублёў — сама прадукцыя нарыхтоўкі. Плюс да таго, кожнаму з сужэнцаў давядзецца выплаціць штраф, прызначаны судом, — па 20 базавых велічынь.

Сяргей РАСОЛЬКА

Дарэчы

Вучоныя адзначаюць, што за апошнія дзесяцігоддзі на тэрыторыі краіны знікла некалькі папуляцый чарамшы, якія знаходзіліся паблізу населеных пунктаў. Напрыклад, каля вёскі Папелева ў Пружанскім раёне, у наваколлях чыгуначнай станцыі «Энергетык» у Дзяржынскім раёне...

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.