Вы тут

Вялікабрытанія не будзе прымаць бежанцаў па квотах ЕС


Кіраўнік МУС Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй, якая захавала свой пост у новым урадзе кансерватараў, сфарміраваным у мінулыя выхадныя, заявіла, што Злучанае Каралеўства адмовіцца прымаць бежанцаў па квотах, што збіраецца прапанаваць Еўрасаюз. Калі краіна пагодзіцца на ўмовы еўрачыноўнікаў, колькасць бежанцаў у год перавысіць 60 тысяч: гэта амаль у два разы больш, чым цяпер (піша Dаіlу Ехрrеss). Парламентарыі ад Кансерватыўнай партыі, якая выйграла ўсеагульныя выбары на мінулым тыдні, абураны планамі ЕС абавязаць краіны-ўдзельніцы прымаць штогод пэўную колькасць бежанцаў па квотах, вызначанымі ў Бруселі. Гэтая мера стала адказам на крызіс, які склаўся ў кантынентальнай Еўропе ў сувязі з велізарным прытокам бежанцаў з Паўночнай Афрыкі, што імкнуцца пракрасціся ў еўрапейскія краіны.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.