Вы тут

Добры працяг двухбаковых стасункаў


Губернатар кітайскай правінцыі Чжэцзян Лі Цян падчас сустрэчы са старшынёй Мінаблвыканкама Сямёнам Шапірам прапанаваў супрацоўніцтва ў сферы турызму.

Лі Цян расказаў пра турыстычныя магчымасці правінцыі і выказаў спадзяванне на плённае супрацоўніцтва са сталічнай вобласцю. Для ўмацавання далейшых двухбаковых сувязяў ён запрасіў Сямёна Шапіру наведаць Кітай з афіцыйным візітам. Кіраўнік цэнтральнага рэгіёна ў сваю чаргу прапанаваў арганізаваць візіты ў Чжэцзян і Мінскую вобласць дзеячаў культуры і журналістаў. «Беларусы, што пабывалі ў вашай краіне, вельмі цёпла адзываюцца пра вашу зямлю і працалюбівы кітайскі народ», — падкрэсліў Сямён Шапіра.

Акрамя таго, у рамках візіту Мінская вобласць і правінцыя Чжэцзян заключылі пагадненне аб устанаўленні сяброўскіх адносін.

У гэты ж дзень адбылася таксама дзелавая сустрэча віцэ-губернатара правінцыі Гуандун Сюй Шаохуа і намесніка старшыні Мінаблвыканкама Аляксандра Турчына. Як адзначыў Аляксандр Турчын, Мінская вобласць гатова больш цесна супрацоўнічаць з правінцыяй Гуандун. «Гэта наш надзейны і сур'ёзны партнёр, — канстатаваў ён. — Знешнегандлёвы абарот вылічваецца сотнямі мільярдаў долараў. І прадукцыя Мінскай вобласці цалкам здольна заняць пэўную долю імпарту. Пачынаючы ад калійных угнаенняў да прадуктаў харчавання — нашы тавары запатрабаваны на кітайскім рынку. А гэты візіт надасць новы імпульс эканамічным і гандлёвым стасункам паміж нашымі рэгіёнамі».

Дадам, што кітайскія бізнесмены зацікавіліся прадукцыяй шэрагу прадпрыемстваў Міншчыны. У прыватнасці яны наведалі адкрытае акцыянернае таварыства «Слуцкі сыраробны камбінат». Мяркуецца, што хутка пачнуцца пастаўкі ў Кітай сухога абястлушчанага малака, сыроваткі, сыроў і масла.

Адзначу, што мемарандум аб абмене і супрацоўніцтве паміж Мінаблвыканкамам і Народным урадам правінцыі Гуандун, а таксама пагадненне аб устанаўленні сяброўскіх адносін паміж Мінскай вобласцю і правінцыяй Гуандун падпісаны ў 2012 годзе. За гэты час прадстаўнікі правінцыі пабывалі на Міншчыне чатыры разы. У чэрвені плануецца візіт у Мінскую вобласць дэлегацыі Пастаяннага камітэта Сходу народных прадстаўнікоў правінцыі Гуандун.

У рамках візіту была зладжана і Кітайска-беларуская гандлёва-эканамічная канферэнцыя. Падчас яе былі прэзентаваны эканамічныя і турыстычныя магчымасці цэнтральнага рэгіёна, выстава ўзораў прадукцыі прадпрыемстваў Міншчыны.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.