Вы тут

Ёсць такі дзень


Знайсці згоду ў спрэчных пытаннях

— Мы дзень дэпутата заўсёды і ў вёсцы, і ў горадзе сумяшчаем з іншымі мэтавымі мерапрыемствамі, — расказвае старшыня Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Гарбачоў. — Напрыклад, «Дзень сельсавета — дзень дэпутата», «Дзень ЖЭУ — дзень дэпутата». Зараз на такія сумесныя прыёмы ўжо прыходзіць не так шмат людзей, як спачатку, але ж гэта таму, што многа праблем на месцах мы вырашылі. Тым больш што дэпутаты прымаюць грамадзян і асобна — у адпаведнасці са сваімі графікамі.

13-11

Часцей за ўсё, кажа старшыня райсавета, атрымліваецца вырашаць праблемы працаўладкавання асобных людзей, а вось пытанні прадастаўлення жылля, якіх таксама шмат, — з катэгорыі складаных. Ёсць спрэчныя пытанні, якія датычацца вызначэння межаў зямельных участкаў. Такія вырашаюцца заўсёды камісійна — з выездам на месца і падрабязным высвятленнем усіх асаблівасцяў. Увогуле, людзей хвалюе рознае, але ж самай балючай тэмай для ўсяго Светлагорскага раёна з'яўляецца газіфікацыя:

— Мы аказаліся крыху абдзеленымі ў гэтым сэнсе ў параўнанні з іншымі раёнамі. Хоць газіфікацыі вялікую ўвагу надавала наш дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Галіна Філіповіч. Яна «адпрацавала» тэму газіфікацыі на самым высокім узроўні. Пасля чаго на раён звярнулі ўвагу, і працэс пайшоў. У нас сёння газіфікавана прыгарадная зона. А вось тэрыторыі ў бок Парыч пакуль без газавай трубы. У плане — населеныя пункты Хутар, Асташкавічы, Сасновы Бор.

Большасць пытанняў, з якімі светлагорцы ідуць да дэпутатаў, як і паўсюль, — жыллёва-камунальныя. Напрыклад, нядаўна жыхары вуліцы Жардзянскай вырашалі паміж сабой, дзе лепш размясціць кантэйнеры для смецця. Адным не падабалася іх наяўнасць блізка да прыватных дамоў, а іншым, наадварот, так было зручна...

Дэпутаты з камісіяй выязджалі на месца, каб паслухаць усе меркаванні. Урэшце сышліся на тым, што тры кантэйнеры ўсталююць у пачатку вуліцы, а яшчэ тры — у яе канцы, каб нікому не было крыўдна. Цяпер камунальнікі робяць дзве пляцоўкі пад гэтыя кантэйнеры.

Дастаткова складаным у сённяшніх умовах з'яўляецца і пытанне асвятлення вуліц.

— Эканомім, — тлумачыць Сяргей Гарбачоў. — А з 1 красавіка вулічная электрычнасць ўвогуле выключана... Вядома, хацелася б, каб нашы асноўныя горадаўтваральныя прадпрыемствы зноў пачалі працаваць на поўную магутнасць — тады ў нас будуць сродкі. Але пакуль мы шмат недаатрымліваем.

Як і паўсюдна, на Светлагоршчыне старэе вясковае насельніцтва. Асабліва гэта датычыцца населеных пунктаў, якія знаходзяцца далёка ад цэнтральных сядзіб. Іх складана падтрымліваць у належным стане, але ж за кожнай вёскай замацаваны канкрэтнае прадпрыемства ці арганізацыя горада. Пасля 7 красавіка плануецца адначасова прыступіць да навядзення парадку пасля зімы паўсюдна, адзначае Сяргей Гарбачоў.

Куды больш складана вырашыць пытанні з добраўпарадкаваннем асобных падворкаў, якія закінулі гаспадары. Дарэчы, сельсаветы шукаюць іх праз доўгую перапіску. А такіх падворкаў на кожны сельсавет можа быць і 10, і 15. Пры гэтым Сяргей Гарбачоў адзначае, што хоць і марудна, аднак колькасць такіх безгаспадарчых падворкаў на вёсцы скарачаецца:

— Урэшце людзі прысылаюць свае пісьмовыя просьбы пачакаць. Абяцаюць, што прыедуць і прывядуць усё ў належны выгляд. Іншыя пішуць афіцыйныя адмовы ад участка з пабудовай. Саветы, пасля выканання адпаведнай працэдуры, маюць права знесці або прадаць падворак. Ці прыстасаваць яго для іншых добрых спраў. Зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца побач з палямі гаспадарак, хутка заворваюцца і засяваюцца.

Многія вяскоўцы пастаянна з задавальненнем удзельнічаюць у конкурсах па добраўпарадкаванні сваіх тэрыторый. Тым больш прыемна, што самых добрых гаспадароў адзначаюць узнагародамі, у асобных выпадках — грашовымі. Вынікі падводзяцца звычайна ў дзень вёскі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.