Вы тут

Тэхніка апынулася пад вадой


У Мінскім раёне з прычыны абвальвання грунту пад вадой апынуліся чатыры адзінкі тэхнікі

Як паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС, здарэнне адбылося ўдзень у кар'еры «Хмялеўскія сажалкі» ў Заслаўі. Якраз у гэты час паблізу праводзіліся заняткі з выратавальнікамі з пасёлка Ждановічы, таму пра інцыдэнт стала вядома адразу. Як аказалася, здарылася наступнае. Рухаючыся ўздоўж берага кар'ера, захрас смеццявоз. Для яго буксіроўкі былі прыцягнуты два франтальныя пагрузчыкі і экскаватар. На адлегласці 40-50 метраў ад берага адбылося абвальванне грунту, у выніку чаго чатыры адзінкі тэхнікі апынуліся пад вадой. Кіроўцы самастойна выплылі і дабраліся да берага. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?