Вы тут

Незаконны промысел


Скончыўся для браканьераў сумна

Жыхара вёскі Залессе супрацоўнікі Кармянскай міжрайінспекцыі цягам красавіка на пойменным возеры ракі Сож у Чачэрскім раёне затрымлівалі двойчы. Першы раз — калі мужчына здымаў сеткі сярод белага дня. Браканьерскі ўлоў з 24 асобін розных відаў рыб абышоўся яму ў амаль 24 мільёны рублёў і крымінальную справу.

— Праз два тыдні зламыснік зноў выйшаў на незаконны промысел, прыхапіўшы з сабой аднавяскоўца. На гэты раз парушальнікі падрыхтаваліся больш грунтоўна: прыехалі да возера на скутары яшчэ ў прыцемках, рыбу выбралі, а сеткі схавалі. Аднак, нягледзячы на такія меры перасцярогі, браканьераў зноў затрымалі, — сказала прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Грамовіч. — Агледзеўшы ўлоў, інспектары заўважылі на плаўніках абрыўкі сетак. Шкода ад незаконнай здабычы 20 асобін рыбы (пераважна ляшча) у перыяд нерасту склала 27,5 мільёна рублёў. А гэта — падстава для новай крымінальнай справы. Трыццацігадовыя вяскоўцы нідзе не працуюць. На дом браканьера-паўторніка накладзены арышт, скутар яго таварыша канфіскаваны. У выпадку адмовы пакрыць нанесеную шкоду парушальнікі могуць быць прыгавораны да пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.