Вы тут

Мама для Сонейка


6-гадовая Іра выхоўваецца ў Віцебскім дзіцячым доме. Як і большасць дзяўчат, яна любіць прыгожа апранацца і рабіць прычоскі, а яшчэ з задавальненнем клапоціцца пра тых, хто меншы за яе.

Ужо больш як тры гады на тэлеканале АНТ выходзіць рубрыка «У вас будзе дзіця» (у рамках праграмы «Пакуль усе дома», а з нядаўняга часу — і ў пятнічных выпусках праграмы «Наша раніца»). Стваральнікі беларуска-расійскага праекта дапамагаюць дзецям, якія засталіся без бацькоўскай апекі, адшукаць новыя сем'і. За гэты час 57 дзяцей ужо змянілі сцены дзіцячых дамоў на цяпло
і ўтульнасць сямейнага ачага. «Звязда», якая летась далучылася да праекта, таксама працягвае знаёміць патэнцыйных усынавіцеляў і апекуноў з маленькімі героямі рубрыкі, якім трэба так многа і так мала — бацькоўскі клопат, пяшчота і любоў.

14-22

«Іра — адзіная дзяўчынка ў групе, але без сябровак яна не губляецца, прыцягваючы да гульняў хлопчыкаў: размяркоўвае ролі, тлумачыць кожнаму, што трэба рабіць, — расказвае педагог-дэфектолаг Жанна Рулёва. — Сама ж Іра ў гэтых гульнях — то клапатлівая мама, то ўважлівы і строгі ўрач у бальніцы... Артыстызм і фантазію яна развівае таксама ў тэатральным гуртку. А падчас больш сур'ёзных заняткаў дзяўчынка праяўляе адказнасць, настойлівасць і самастойнасць: калі ўжо ўзялася за нейкую справу, то абавязкова давядзе яе да канца». Выхавальнікі называюць Ірынку «наша сонейка» і ўпэўнены, што, калі для дзяўчынкі знойдуцца новыя бацькі, яна абавязкова адплаціць тым за дабрыню пяшчотай і любоўю.

Калі вы хочаце даведацца пра Іру больш, патэлефануйце спецыялістам Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Міністэрства адукацыі па нумары: (017) 284-71-51. Для тых, хто хоча ўсынавіць дзіця, на сайце vіdеораssроrt.ru змешчаны відэакурсы, падрыхтаваныя сумесна НЦУ і творчай групай праекта.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.