Вы тут

У Турцыю — па медаль


У Стамбуле прайшла ХХІV Міжнародная выстава даследчых праектаў школьнікаў. Мэта мерапрыемства — матывацыя таленавітых школьнікаў да навукова-даследчай дзейнасці.

Асноўныя патрабаванні, што прад'яўляюцца да работ удзельнікаў, — арыгінальнасць і прымяненне даследчых методык на практыцы.

У гэтым годзе Беларусь прадстаўляла навучэнка 8 класа гімназіі № 1 г. Жодзіна Аляксандра Кахавец са сваёй работай «Упакоўка — каштоўны другасны рэсурс» (навуковы кіраўнік дзяўчыны — настаўніца геаграфіі Ірына Мікалаеўна Пічугіна).

Кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі выкладчыкі Стамбульскага ўніверсітэта, высока ацаніла даследчы праект беларускі. Аляксандра была ўдастоена медаля навуковага журы сярод замежных праектаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.