Вы тут

Ордэн для МАЦІ


Заўтра, у міжнародны Дзень сям'і, 16 шматдзетных мінчанак будуць узнагароджаны ордэнам Маці. Урачыстая цырымонія пройдзе ў Мінскай гарадской ратушы.

Цяпер гэтай узнагароды ўдастоены 499 жыхарак сталіцы, якія нарадзілі і дастойна выхавалі пяцярых і больш дзяцей. Летась ордэнам Маці былі ўзнагароджаны 28 мінчанак.

Штогод у сталіцы колькасць шматдзетных сем'яў павялічваецца ў сярэднім на тысячу. Сёння на ўліку ў органах сацыяльнай абароны Мінска знаходзяцца амаль 10,2 тысячы шматдзетных сем'яў. За апошнія 5 гадоў іх колькасць павялічылася на 4,6 тысячы, або на 83,7%.

Дзіяна СЕРАДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.