Вы тут

Вітай беларусаў, Прага!


Хакейная зборная згуляе чвэрцьфінал з канадцамі на «О2-Арэне»

Нашы хакеісты другі год запар прабіваюцца ў плэй-оф планетарнага першынства. На гэты раз падапечныя Дэйва Льюіса ў матчах групавога этапу далі сапраўдны бой не толькі хакейным «сераднячкам», але і зборным, якія смела можна назваць элітай сусветнага хакея. Трыумфальная гульня з амерыканцамі, упартая барацьба з фінамі і славакамі. Правал здарыўся толькі аднойчы — у матчы са зборнай Расіі.

У выніку — 14 ачкоў і 4-е месца ў групе В, што выводзіць нашу каманду на лідараў іншага квартэта — зборную Канады. Родапачынальнікі хакея ў групавым этапе не аддалі ніводнага ачка сапернікам і са стопрацэнтным вынікам (21 бал) скончылі папярэдні раўнд.

Сёння зборная Беларусі згуляе ўжо не ў Астраве, а ў Празе ў 17.15 па беларускім часе. Ні трэнер, ні гульцы, здаецца, не збіраюцца пасаваць перад знакамітым сапернікам.

14-32

Нападаючы зборнай Андрэй Сцяпанаў:

— На гэтым чэмпіянаце бачыў канадцаў у справе па тэлевізары — вельмі магутная каманда. Думаю, адна з найлепшых на турніры. Сур'ёзны сапернік, але мы выйдзем гуляць за перамогу і аддадзім усё, што можам. Верым у поспех! Інакш навошта сюды прыязджаць?

Галоўны трэнер зборнай Дэйв Льюіс:

— Незалежна ад таго, супраць каго мы гуляем, трэба прытрымлівацца свайго стылю.

Я рады, што нашы хлопцы атрымаюць магчымасць пазмагацца з такімі майстрамі, як канадцы. Адчуць гэты ўзровень — атрымаць неацэнны вопыт.

Нападаючы зборнай Канады Мэт Дзюшэн:

— Мы ведаем, што чвэрцьфіналы — складаная стадыя для нас, з пяці апошніх мы перамагалі толькі ў трох. Тыя паражэнні — як ком у горле для мяне і многіх хлопцаў у нашай камандзе, хто ўжо выступаў на чэмпіянаце свету. Зараз жа мы гранічна матываваны, каб прайсці далей. Мы выйгралі ўсе матчы ў групе, але гэта нічога не значыць. Мы хочам выйграць залатыя медалі, і трэба на поўнай хуткасці ісці да іх.

Чвэрцьфінальныя пары (гульні адбудуцца сёння):

Канада — Беларусь (Прага, 17.15)

Фінляндыя — Чэхія (Прага, 21.15)

ЗША — Швейцарыя (Астрава, 16.15)

Швецыя — Расія (Астрава, 20.15)

16 мая пройдуць паўфіналы.

17 мая — матч за 3-е месца і вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул паміж пераможцамі паўфінальных сустрэч.

Адзначым, што ў гэтым годзе элітны дывізіён пакідаюць зборныя Аўстрыі і Славеніі.

Дар'я Лабажэвіч

Да тэмы

У беларускіх хакеістаў з'яўляецца яшчэ адна матывацыя пазмагацца за медалі чэмпіянату свету — прамы выхад на Алімпіяду-2018. Для гэтага ім неабходная трапіць на п'едэстал у Чэхіі. Калі б Алімпійскія гульні — 2018 прымала адна з краін, чыя хакейная зборная ўваходзіць у топ-8 сусветнага рэйтынгу, то каманда Дэйва Льюіса ўжо забяспечыла б сабе пуцёўку на найбліжэйшую Алімпіяду. Аднак адно месца дасталася на правах гаспадыні дружыне Паўднёвай Карэі, якая размясцілася ў рэйтынгу на 23-й пазіцыі.

Калі зборная Беларусі не ўвойдзе ў тройку прызёраў на чэмпіянаце свету ў Чэхіі, то ёй давядзецца змагацца за пуцёўку на Алімпіяду-2018 у хатнім кваліфікацыйным турніры з датчанамі, славенцамі і яшчэ адной камандай, якая заваюе гэтае права ў лютым 2016 года. Уладальнік пуцёўкі ў Пхенчхан вызначыцца ў Мінску з 1 па 4 верасня 2016 года.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.