Вы тут

Хто пройдзе ў ВНУ без экзаменаў?


У 2015 годзе права быць залічанымі без здачы ўступных іспытаў у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы будуць мець пераможцы 11 міжнародных алімпіяд і турніраў. Днямі Міністэрства адукацыі вызначылася з іх пералікам. У яго ўвайшлі Міжнародныя: 56-я матэматычная алімпіяда (Тайланд), 49-я Мендзялееўская алімпіяда школьнікаў па хіміі (Арменія), 47-я хімічная алімпіяда (Азербайджан), 46-я фізічная алімпіяда (Індыя), 27-я алімпіяда па інфарматыцы (Казахстан), 26-я біялагічная алімпіяда (Данія), 12-я геаграфічная алімпіяда (Расія), 9-я алімпіяда па астраноміі і астрафізіцы (Інданезія), а таксама 4-я Еўрапейская матэматычная алімпіяда для дзяўчат (Беларусь), алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і рускай літаратуры «Расія і Беларусь: гістарычнае і духоўнае адзінства» (2014 год, Расія), 8-я Міжнародная алімпіяда навук аб Зямлі (ІESO) (Іспанія).

Без здачы цэнтралізаванага тэсціравання змогуць паступаць абітурыенты, якія атрымалі на гэтых алімпіядах дыпломы І, ІІ і ІІІ ступеняў.

Нагадаем таксама, што без экзаменаў паступаюць і пераможцы рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай у бягучым навучальным годзе (уладальнікі дыпломаў І, ІІ і ІІІ ступеняў), пры ўмове паступлення на спецыяльнасці, для якіх дадзены прадмет устаноўлены прадметам першага профільнага іспыту.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.