Вы тут

Пясочніца


Для праформы

— Мама, — гукае з кухні 5-гадовая Даша, — можна мне яшчэ адзін блінчык?

— Можна, бяры.

— Я ўжо ўзяла! — скрозь задаволенае чмяканне інфармуе дзіця.

Як сказана, так і зроблена

Марышку (2,5 года) мама корміць з лыжачкі:

— Давай, дачушка, за маму, за тату... Цяпер за цётку Аню...

Працэс запавольваецца. Праз пару хвілін мама прапаноўвае:

— Яшчэ лыжачку за бабулю?

— Не! — абураецца малая і паказвае пальцам у лыжку. — Там яшчэ цётка Аня!

Вялікія планы

— Наташа, — пытаюцца дзядуля і бабуля ў 6-гадовай унучкі, — ты ўжо вырашыла, кім хочаш стаць, калі вырасцеш?

— Ну... Лепш за ўсё, вядома, жонкай, — разважліва адказвае дзяўчо.

Чым пахне матылёк?

Маленькаму Пашу набылі прыгожае дзіцячае мыла ручной работы — у форме матылька. Увечары, мыючы рукі, хлопчык старанна прынюхваецца:

— Як смачна пахне — матылькамі!

Пакаленне next

— Косця, ты чаму яшчэ не спіш? — здзіўлена пытаецца бацька ў сына.

— Я чакаю, пакуль сны спампуюцца, — паўсонна адказвае малы.

Парайцеся з урачом

Чатырохгадовая Ліза гуляе ў доктара:

— Вось вам рэцэпт на аналізы — прымайце тройчы на дзень, пасля ежы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.