Вы тут

Загадкі дзеда Кандрата (Кандрата Крапівы)


Чуйце, хлопчыкі, дзяўчаткі!

Прапаную вам загадкі

Для гульні цікавай, новай —

Трэніроўкі разумовай.

Як з людзьмі гамонім мы,

Чуюцца амонімы —

Словы двухаблічныя,

Не для ўсіх прывычныя.

Як іх разгадаеце,

Вестачку мне дайце —

Я сардэчна буду рад.

З прывітаннем,

Дзед Кандрат.

Бабкі

Розных бабак шмат на свеце.

Тры з іх добра я прымеціў:

Біў адну я малатком,

Еў другую з малаком,

А трэцяя бабка —

Карэньчык ды шапка.

 

Бабы

Хоць на словах і радня,

Баба бабе на раўня,

Між сабой яны не ладзяць:

Адна б'е, другая гладзіць.

Тая з маху як ударыць —

Аж зямля калоціцца;

Гэта варыць, гаспадарыць,

Аб усіх клапоціцца.

Глядзі ў корань

Як рыдлёўку я прыдбаю,

Корань дрэва адкапаю,

А вось іншы каб здабыць,

Трэба ўжо вучоным быць.

І не трэба тут рыдлёўка —

Хопіць простага алоўка.

Жураўлі

Журавель лунае

Той, што крылы мае,

А другі, бяскрылы,

Напружвае сілы,

Каб дастаць вадзіцы

Слаўнай маладзіцы.

Каса

Я касой траву кашу

У зялёным лузе,

А другую я нашу

Пастаянна ў пузе.

Трэцюю, я вам скажу,

Носіць мая дочка,

На чацвёртай я ляжу —

Грэюся ў пясочку.

14-30

Соль

Ужываю я дзве солі,

Калі гэта мне да месца:

Без адной я невясёлы,

Без другой — абед не есца.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.