Вы тут

Далёка і блізка


На беразе возера Шчэпчына балота пад Зеленаградам 15—17 мая пройдзе дабрачынны і добраахвотны фэст творчасці і кахання пад назвай «Шчэпка/Адлюстраванне». Усё разам і адначасова, навыперадкі і па чарзе: лекцыі і спартыўныя спаборніцтвы, музыка і архітэктура, майстар-класы і кірмашы, электроніка і касмічныя назіранні.

25 мая ў Балгарыі — штогадовае свята ружы. У цотныя гады яго прымае Казанлык, у няцотныя (і сёлета) — Карлава. Рытуальны збор кветак пачынаецца на плантацыі, у адкрытым полі, а потым дзея пераносіцца ў горад, дзе ўжо чакаюць фальклорныя ансамблі, мастакоўскія пленэры, дэманстрацыі рамёстваў, частаванні свежаспечанымі аладкамі і іншыя культурныя мерапрыемствы і відовішчы.

14-12

22 мая ў Лейпцыгу — Wave-Gotіk-Treffen, найбуйнейшы ў свеце фэст гатычнай культуры. Чатыры дні «людзі ў чорным» слухаюць і граюць змрочную музыку, ладзяць сярэднявечныя кірмашы і экскурсіі па могілках, гуляюць у ролевыя гульні і чытаюць лекцыі, прычым гэтыя людзі не абавязкова моладзь. Наведнікаў чакаюць яшчэ і тэатральныя пастаноўкі, і разнастайныя выставы, і кінапрэм'еры.

Музеі не спяць — гэта ведаюць ужо ўсе. Тым больш у маі. У адмысловую музейную ноч адны з іх прапануюць рамантычныя спатканні на сваіх дахах, другія — папіць гарбаты ў БССР, трэція — прыняць удзел у шоу мыльных пузыроў... Дзе вам цікава, туды і накіроўвайцеся, тым больш што падрабязнасці мерапрыемстваў усе музеі напярэдадні сваёй галоўнай ночы абвяшчаюць наперабой.

У Мінску пачалі біць фантаны! Самы вялікі — плывучы фантан на Камсамольскім возеры. Самы прыгожы — ля Палаца Рэспублікі. Самы рамантычны — ля Чырвонага касцёла. Самы захапляльны — ля тэатра оперы і балета. Самы натуралістычны — ля Камароўскага рынка. Самы прэтэнцыёзны — на плошчы Незалежнасці. Самы асвяжальны — ля Нацыянальнай бібліятэкі. Ці ў вас свой рэйтынг? Гайда правяраць!

14-14

15—17 мая ў Мінску — фестываль рэтрааўтамабіляў. Калона старых самаходаў праедзе па горадзе з непрацяглымі экспазіцыямі каля «МінскЭкспа», Палаца Рэспублікі і Палаца спорту, а потым рушыць да Музея авіяцыйнай тэхнікі, дзе самаходы застануцца радаваць душу і цешыць вока аж да самага канца фестывалю. Гэта будзе шыкоўна!

Кожны чацвер а шостай вечара ў Мінску на вуліцы Маскоўскай, 18 можна трапіць у «Пераплёт». Так названы кніжны клуб у бібліятэцы № 1, які прапануе абмеркаваць прачытаныя кнігі, прыняць удзел у разборы п'ес, паглядзець кіно і папіць гарбаты. Толькі не забудзьцеся запісацца (каб вас там чакалі) і прынесці тое-сёе з ласункаў да гарбаты (каб вас там чакалі асабліва).

14-13

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».