Вы тут

І крэдыты ўжо не сакрэт


Айчынныя фінансавыя ўстановы будуць прадастаўляць падатковым органам звесткі, якія паведамляюцца ў крэдытнай гісторыі, а таксама даныя аб продажы за беларускія рублі замежнай валюты і плацежных дакументаў у замежнай валюце. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Міністэрства па падатках і зборах і Нацыянальнага банка Беларусі №10/258 ад 29 красавіка 2015 года, якое было апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакументам вызначаецца пералік звестак, што складаюць банкаўскую таямніцу фізічных асоб і якія банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі будуць прадастаўляць, пры неабходнасці, падатковым службам на падставе пагаднення, заключанага з Міністэрствам па падатках і зборах. Агучаная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».