Вы тут

Больш за 300 гадоў стажу


У Брэсцкім абласным аб'яднанні прафсаюзаў ушанавалі прадстаўнікоў 15 дынастый настаўнікаў.

Найбольшы педагагічны стаж аказаўся ў Секяржыцкіх. Прадстаўнікі гэтага сямейства ў суме напрацавалі 348 гадоў! Цяпер ужо выкладчыкі трэцяга і чацвёртага пакаленняў сям'і працуюць у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна. А вось нашчадкі Ерафея Клімава расказалі пра свайго прадзеда, які яшчэ ў ХІХ стагоддзі арганізаваў школу для вясковых дзяцей і стаў выкладаць у ёй. Сямейная традыцыя станавіцца настаўнікамі захавалася ў Клімавых да гэтай пары. Прадстаўнікі дынастый педагогаў атрымалі падарункі і незабыўныя ўражанні.

Яна СВЕТАВА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.