Вы тут

Сезонныя рэчы — на захоўванне


Цяпер, калі магчымасць вяртання моцных халадоў ужо малаверагодная, можна схаваць цёплае адзенне на захоўванне. Як зрабіць гэта правільна?

Спачатку ўважліва агледзьце зімовыя рэчы, адкладзіце тыя, што трэба пачысціць і адрамантаваць. Адрамантаванае верхняе адзенне старанна прасушыце. Рабіць гэта трэба ў пакоі на скразняку ці на адкрытым паветры ў цені. На сонцы трымаць футравыя рэчы не рэкамендуецца, бо светлае футра можа пажаўцець. Пачысціць забруджаныя вырабы можна пры дапамозе падагрэтага ржанога ці пшанічнага вотруб'я: пасыпце футра гарачым вотруб'ем, патрыце яго асцярожна рукамі, потым пачысціце шчоткай і вытрасіце. Белае і светлае футра добра чысціцца маннымі крупамі і крухмалам.

14-25,

Паліто з футравым каўняром і футра найлепш захоўваць у спецыяльных чахлах ці павесіць на плечках у шафу, папярэдне расклаўшы сродкі ад молі. З «народных» сродкаў ад молі добра абараняюць галінкі багуну ці герані.

Пачысціць ад плям ці памыць трэба і ўсе цёплыя світары. Чыстыя рэчы пакладзіце ў дальні куток шафы. А яшчэ лепш завесці паліцы ў шафе спецыяльна для зімовага і летняга адзення. Няма паліцы — можна скарыстаць стары чамадан ці кардонкі. Таксама паклапаціцеся пра сродкі ад молі.

Уважлівага догляду патрабуе і зімовы абутак. Адрамантаваны і пачышчаны абутак добра прасушыце, змажце крэмам, напхайце ўнутр паперу, каб захаваць форму, і пакладзіце ў кардонкі. Заадно ў вас ёсць магчымасць правесці «рэвізію» свайго абутку. Можа здарыцца так, што вашы паліцы стануць больш умяшчальнымі, калі вы прыбераце абутак, які даўно не носіце, бо ён ужо не прыдатны па памеру, выйшаў з моды ці проста згубіў знешні выгляд.

Гэта датычыцца і іншых паліц. Часта ў шафе няма месца не таму, што ў вас шмат адзення, а таму, што яна ператварылася ў склад непатрэбных рэчаў. Чамусьці выкінуць іх рука не падымаецца, і тады з часам старыя рэчы пачынаюць нас выжываць з жыццёвай прасторы. Падрыхтоўка цёплага адзення да захоўвання можа стаць якраз нагодай для перагляду гардэроба.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.