Вы тут

Зроблена ў ЕАЭС


Праект Асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва ў Еўразійскім эканамічным саюзе цяпер праходзіць экспертызу ў ЮНІДО (Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці).

Пра гэта паведаміў член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Сяргей Сідорскі. Раней праект дакумента Еўразійская эканамічная камісія вынесла на публічнае абмеркаванне. Падобны вопыт — першы ў інтэграцыйным аб'яднанні на постсавецкай прасторы. Дакумент носіць сістэмны характар і разлічаны на сярэднетэрміновую перспектыву — 5 гадоў.

«Мы вызначылі 19 прыярытэтных галін у прамысловай палітыцы, якія ўвайшлі ў наш праект. Зараз ён праходзіць экспертызу ў ЮНІДО. Мы ў найбліжэйшы час плануем скончыць працэдуру ўзгаднення дакумента», — адзначыў Сяргей Сідорскі.

Дакумент арыентаваны на рашэнне такіх задач, як імпартазамяшчэнне прамысловых тавараў з трэціх краін на агульным рынку ЕАЭС за кошт павелічэння ўзаемных паставак прадукцыі дзяржаў-членаў нароўні з імпартазамяшчэннем уласнай прадукцыяй, якая пастаўляецца на свае нацыянальныя сегменты агульнага рынку; павелічэнне дабаўленай вартасці вытворчасці за кошт выкарыстання такіх кампанентаў, як сыравіна, матэрыялы, камплектуючыя і тэхналагічныя аперацыі як партнёраў па ЕАЭС, так і сваіх нацыянальных; нарошчванне экспарту прадукцыі апрацоўчай прамысловасці за кошт рэалізацыі сумесных дзеянняў дзяржаў — членаў ЕАЭС па яго падтрымцы; паскарэнне тэхналагічнага развіцця прамысловых комплексаў дзяржаў-членаў за кошт фарміравання сумеснай інавацыйнай інфраструктуры ў ЕАЭС.

Акрамя гэтага, ЕЭК плануе на працягу 1-2 гадоў зацвердзіць маркіроўку «Тавар Мытнага саюза». «Мы абмяркоўваем магчымасць вытворчасці ў нас, у ЕАЭС, прадукцыі, якая б маркіравалася «Тавар Мытнага саюза» або «Зроблена ў ЕАЭС». Такі тавар будзе адпавядаць нашым рэгламентам і бесперашкодна перамяшчацца па тэрыторыі Мытнага саюза», — растлумачыў Сяргей Сідорскі.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.