Вы тут

Стромкі, нібы гмах


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» ідзе гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго, каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Папярэдне ж праверыць сваё веданне роднай мовы можна з дапамогай «Звязды». Ці ведалі вы, што:

Стро́мкі — роўны і высокі. Дададзім, што прыметнік стромкі мае яшчэ адно значэнне — «круты, абрывісты». Ад слова стро́ма, што значыць — абрыў.

Гартоўны — стойкі, вынослівы. Гартоўны — вытворны прыметнік ад слова гарт, якое прыйшло да нас з нямецкага маўлення, дзе hart — значыць цвёрды.

Гмах — вялікі вышынны будынак. Чытаем у Янкі Журбы «Я ў сталіцы ізноў / Сярод гмахаў-дамоў, / Што здзіўляюць красой небывалай».

Кідка — колькасць чаго-небудзь, што можна ўзяць за раз і кінуць. «Зашорхалі рыдлёўкі ў зямлі, паляцелі кідкі направа і налева» (з аповесці «На прасторах жыцця» Якуба Коласа).

Лама́нцы (слова ўжываецца ў множным ліку) — від прэснага крохкага печыва. Цытата з «Новай зямлі» Якуба Коласа: «За квасам елі верашчаку, / А потым блінчыкі на маку, / А там ламанцы, праснакі / З пшанічнай добрае мукі».

Шамо́т — вогнетрывалая гліна, з якой робяць цэглу.

Даць асечку — дапусціць памылку, памыліцца, беларускі сінонім — даць пудла, даць маху. Рускі — дать промашку.

Даваць перуноў — моцна сварыцца на каго-небудзь, пагражаць расправай. Яшчэ беларусы скажуць: даваць перцу з імберцам, даваць у косці. Рускія — снимать стружку, метать громы и молнии.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» кожную суботу ў 11.10—11.25.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.