Вы тут

Мары здзяйсняюцца


У камандзе тэлевядучых «Беларусь 2» — папаўненне

На рэаліці-шоу «Хачу ў тэлевізар!» вызначыліся з пераможцам. Запаветная мара трапіць у абойму вядучых тэлеканала «Беларусь 2» здзейснілася для Германа Малышчыцкага.

15-61

 

Зусім хутка яго працу можна будзе ацаніць у праграме «Тэлераніца». Тры фіналісты праекта таксама не засталіся ў пройгрышы. Вользе Мядзведзь і Яўгену Шуманскаму прапанавалі стажыроўку ў Агенцтве тэленавін, а Аляксандру Мойскаму — удзел у фінале конкурсу спартыўных каментатараў тэлеканала «Беларусь 5».

Мінулым летам Белтэлерадыёкампанія прэзентавала праект «Хачу ў тэлевізар!», а з часам за яго ўдзельнікамі тэлегледачы змаглі сачыць у аднайменным рэаліці-шоу. Па сутнасці, праект стаў першым у гісторыі беларускага тэлебачання, дзе ўдзельнікі маглі прайсці адкрыты курс падрыхтоўкі тэлевядучых. І на працягу трох месяцаў яны змагаліся за права стаць вядучым тэлеканала «Беларусь 2».

І вось «курс маладога байца» пройдзены і азы прафесіі, засвоеныя на праекце, цяпер пераможцы змогуць дэманстраваць на справе.

Таму чакайце сустрэчы з новым вядучым у эфіры «Беларусь 2».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.