Вы тут

«Экстрым-рэкорды Гінеса» на манежы Белдзяржцырка


Беларускі дзяржаўны цырк запрашае наведаць новую праграму «Экстрым-рэкорды Гінеса». Прыхільнікаў цыркавога мастацтва чакае сапраўдны парад зорак сусветных цыркаў. Рэкардсмены, прадстаўнікі найстарэйшых цыркавых дынастый, уладальнікі самых высокіх узнагарод міжнародных фестываляў і конкурсаў упершыню прадставяць беларускаму гледачу агульную праграму экстрэмальных і неверагодных па прыгажосці нумароў.

15-20

Беларускую публіку чакае відовішча ад найлепшых артыстаў. Тут будзе і фрыстайл на матацыклах, і дрэсіраваны павук тарантул, і шмат іншых захапляльных нумароў. Усё шоу складаецца з небяспечных трукаў, якія артысты будуць выконваць без страхоўкі. Варта адзначыць, што ніколі яшчэ ў нас не збіралася на арэне столькі рэкардсменаў. У гэтай праграме прадстаўлена 10 краін.

Трыумфальныя ўладальнікі самых высокіх узнагарод міжнародных цыркавых фестываляў і конкурсаў, адзіныя ў свеце выканаўцы чатырох сальта-мартале і трайнога піруэта ў паветры з Карэйскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі, прадставяць нумар «Паветраная трапецыя». А Бруна Меджалара з Італіі, які з'яўляецца ўладальнікам двух рэкордаў кнігі Гінеса, пакажа эфектны нумар «Змеі, дрэсіраваныя павукі-мясаеды, скарпіёны», дзе будуць гіганцкія пітоны, анаконды, скарпіёны і дрэсіраваныя павукі. Даніэль Дані і Эдзіна (Венгрыя, Партугалія) насуперак законам гравітацыі прадэманструюць цуды балансіроўкі на рэкорднай вышыні, большай за пяць метраў, у сваім нумары «Рола-Рола». Дарэчы, яны з'яўляюцца прадстаўнікамі адной з найстарэйшых цыркавых дынастый у Еўропе.

Чакае вас сустрэча і з Пітэрам Росендалем — бясспрэчным і непераможным каралём аднакалёснага веласіпеда ў нумары «Манацыклы». Ён прызнаны найлепшым у сваім жанры за ўсю гісторыю цырка і мае 51 рэкорд Гінеса. Нумар «Шоу газільскіх мыльных пузыроў» падорыць чароўны, захапляльны атракцыён сусветнавядомых ілюзіяністаў і вынаходнікаў гіганцкіх мыльных пузыроў Біны і Яно Янг са Швейцарыі. На «Незвычайным балеце» зможаце пабываць разам з дрэсіраванымі ішакамі, якіх прадставіць у сваім нумары Айдын Ісрафілаў («Белдзяржцырк»). А яшчэ пад купалам выступіць «Незвычайны джаз-бэнд», дзе будуць дрэсіраваныя малпы Андрэя Цяплыгіна і Надзеі Красоўскай («Белдзяржцырк»). Пакажуць на манежы сябе і «Паветраныя гімнасткі ў коле» — нумар, у якім удзельнічаюць беларускія артысткі цырка Надзея Красоўская і Наталля Васільева.

І гэта далёка не ўсе сюрпрызы, якімі рыхтуюцца здзіўляць у Беларускім дзяржаўным цырку гэтым летам. Бо ў праграме заяўлены таксама нумары «Паветраны шар» ад гімнастаў Даніэля Наша і Фларыяна Віюя (Італія, Швейцарыя), «Мотафрыстайл» з Францыі, дзе публіку чакае экстрэмальны палёт на матацыклах пад купалам. А ўсё прадстаўленне на манежы з вамі клоўны Сальвіні з італьянскай цыркавой дынастыі ў выкананні Паўліны і Франчэска Лураскі.

Калі плануеце цікава правесці час летніх канікул, то абавязкова паспяшайцеся набыць квіток на новую праграму «Экстрым-рэкорды Гінеса» «Белдзяржцырка», якая будзе доўжыцца да 2 жніўня.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.