Zамор’е


Інтэрнэт замяніў секс

Як высветлілі вучоныя, гетэрасексуальныя пары Вялікабрытаніі 25 гадоў таму займаліся сексам, у сярэднім, каля пяці разоў на месяц, а цяпер гэтая колькасць скарацілася да трох (піша The Іndependent). Эксперты мяркуюць, што прычына падобных змен — у з'яўленні інтэрнэту.

15-181

Прафесар Дэвід Шпігельхальтэр з Кембрыджскага ўніверсітэта выявіў, што з развіццём высокіх тэхналогій людзі паступова губляюць цікавасць да палавога жыцця. Па яго назіраннях, у 2000 годзе брытанцы ў сярэднім займаліся сексам чатыры разы на тыдзень, а праз 15 гадоў гэты паказчык упаў. У праграме для жанчын на радыё BBC ён падкрэсліў, што не ведае дакладна прычыны такой тэндэнцыі, але мяркуе, што са з'яўленнем мабільных гаджэтаў людзі сталі менш часу аддаваць адно аднаму.

Прафесар таксама прывёў звесткі са сваёй кнігі «Секс у лічбах», якія паказалі, што мужчыны схільны пераацэньваць колькасць сваіх палавых партнёрак, а жанчыны — недаацэньваць. На думку Шпігельхальтэра, жанчыны, верагодна, схільны забывацца пра некаторыя, непрыемныя для іх, адносіны.

Здрады на экспарт

Канадскі сайт знаёмстваў, які спецыялізуецца на пазашлюбных сувязях, плануе арганізаваць свае акцыі ў Лондане.

Сэрвіс анлайн-знаёмстваў Ashley Madіson, што прызначаны для тых, хто хоча здрадзіць мужу або жонцы, хоча адшукаць сродкі для таго, каб задаволіць попыт на свае паслугі, які расце. На продажы каштоўных папер сайт плануе прыцягнуць 200 мільёнаў долараў. Нягледзячы на тое, што 50% кліентаў сайта жывуць у Паўночнай Амерыцы, спроба размясціць каштоўныя паперы ў 2010 годзе ў Таронта правалілася. Кіраўнік аддзела па міжнародным развіцці кампаніі Крыстафер Крэмер упэўнены, што «толькі ў Еўропе, з яе ліберальным стаўленнем да здрад, у сайта ёсць шанц паспяхова размясціць свае акцыі». У 2014 годзе продажы сайта шлюбных здрад дасягнулі 115 мільёнаў долараў, што ў чатыры разы вышэй, чым у 2009 годзе. Улічваючы папулярнасць паслуг кампаніі, якая пастаянна расце, кіраўніцтва вырашыла скарыстацца гэтым і выпусціць акцыі ў Еўропе.

Сайт знаёмстваў Ashley Madіson створаны ў 2002 годзе. Ідэя анлайн-сэрвісу ў тым, каб дапамагчы завесці рамантычныя адносіны на баку людзям, якія знаходзяцца ў шлюбе. У прыватнасці сайт прапаноўвае нават паслугу пошуку партнёркі на час адпачынку або камандзіроўкі. Жанчынам дазволена карыстацца сайтам бясплатна, а вось кліенты мужчынскага полу павінны плаціць.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.