Вы тут

Шукай працу на «прамой лініі»


Для нядаўна прызначанага на пасаду першага намесніка старшыні Калінкавіцкага райвыканкама Сяргея Кіршчына гэта прамая тэлефонная лінія стала першай.

Тры пытанні агучылі жыхары гэтага раёна. Першае тычылася рамонту аб'язной дарогі. Цяпер у Калінкавічах рамантуецца дарога праз чыгуначны пераезд, і таму актыўна стаў выкарыстоўвацца іншы шлях, дастаткова разбіты. Сяргей Міхайлавіч паведаміў, што ямачны рамонт камунальнікі пачалі рабіць у дзень, калі паступіла скарга ад людзей.

Дапамагчы разабрацца з прыватызацыяй жылля папрасілі з гаспадаркі «Якімавічы-агра».

— Гэтае пытанне трэба вывучыць больш дасканала, — гаворыць Сяргей Кіршчын. — Цяпер спецыяліст райвыканкама разбіраецца з дакументамі.

За жывёдавода адной з гаспадарак раёна хадайнічала сваячка, якая жыве ў Гомелі. Жанчына прасіла дапамагчы пляменніку-сіраце, які стаіць у чарзе на сацыяльнае жыллё, атрымаць яго як мага хутчэй.

— Не ўсё так проста, — кажа Сяргей Міхайлавіч. — У гаспадарцы існуе чарга на такое жыллё. Тым больш у маладога чалавека, які цяпер жыве з сястрой, ёсць стары бацькоўскі дом. У любым выпадку, мы будзем разбірацца ў сітуацыі больш падрабязна.

На «прамую лінію» ў Гомельскі аблвыканкам людзі тэлефануюць значна часцей, чым у райвыканкамы. Напрыклад, першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Максіменка ў суботу прыняў 40 званкоў. Ён кажа, што апошнім часам адсеяліся тэлефанаванні кансультацыйнага кшталту. Грамадзяне агучваюць канкрэтныя праблемы і просьбы, што дазваляе вырашаць іх якасна і аператыўна.

Сярод тэм, якія сталі заўважна больш актуальнымі — магчымасці працаўладкавання. Аляксандр Максіменка звязвае гэтую тэндэнцыю з прыняццем дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».

— Некалькі званкоў паступіла ад будаўнікоў, якія раней працавалі на аб'ектах у Расіі. Усім, хто звярнуўся, мы прапануем вакансіі, якія адпавядаюць іх кваліфікацыі і спецыяльнасці.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.